І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
сяньня. Іна ўсё ўремя на сёмым небі: Коля прііжджаіць. Скажы, што Шурка прідзіць, ён зразу будзіць на сёмым небі. Параўн. П а п а д а ц ь н а с ё м а е неба. Насіцца з лялькаю. Мучыцца з хворай рукой ці нагой. Пальцы апшпаріў, трецьцій дзень носіцца зь лялькыю. Непаўн. Панасіцца з лялькаю. Пынагіўся зь лялькыю, як шырахнуў тыпаром, дзіржаў нагу як дуду. Законч. Атнасіцца з лялькаю. Атнасіўся зь лялькыю, зыжыло, толька пальцы кркжым, ня гнуцца. Насіць ваду ў рэшаце (рэшатам), неадабр. Займацца бескарыснай, пустой справай. Хваціць вам насіць ваду ў решыці, за дзела пыра ўзяцца. Яе зыняція ізьвесна — у решыці ваду насіць. Во пычалі ваду решытым насіць. Непаўн. Панасіць ваду ў рэшаце (рэшатам). Ух, хвацілі, ваду ў решыці пынасілі. Ваду решытым яны пынасілі, твае стыряньнікі. Законч. Атнасіць ваду ў рэшаце (рэшатам). Жджы, пакуля яны атносюць ваду ў решыці. Ці ты яшчэ ні атнасіў ваду решытым? П рацягл.-фінальн. Нанасіць (данасіць) ваду ў рэшаце (рэшатам). Нынасілі ваду ў решыці, толька дзела стала. Даносіць ваду ў решыці, што печ ні паспеіць прукуріць. Дынасіла ваду решытым, глядзіць паследнія ўремя, айдзе што зырваць, а тута ніяк ні ўдаецца. Насіць на языку. Широка нядобразычліва абгаворваць. Ніхай толька пупадуць каго, доўга будуць насіць ны ізыку. Непаўн. Панасіць на языку. Пынагілі Мітрыхвана ны ізыку, доўга помніць будзіць. Абмеж. Пранасіць на языку. Усё лета прынасілі ны ізыку, костычку па костычкі пірямылі. Законч. Атнасіць на языку. Большы ныўряд ці атнасілі каго так ны ізыках, як Сямёна. Насіць пры сабе. Не выказваць. Як што ня церьпіць, усё носіць прі сабе, ізыком ня трепліцца. Непаўн. Панасіць пры сабе. Чаго ні пынасіла прі сабе, a муўчала, нікоміньку ні слова. Законч. Атнасіць пры сабе. Атнасіла я прі сабе i зьнівагі, i лаіпкі, i чаго толька ні атнасіла. Працягл.-фінальн. Данасіць пры сабе. Будзіц цярьпець, нічога ні гываріць, a калі-небудзь прідзіць уремя, даносіць прі сабе. Гл. Д з я р ж а ць пры сабе. Насіць хвост палкаю, жарт., рэдкаўж. Трымацца ўпэўнена, ганарыста. Прі Цімоху ого насілі хвост палкыю. Непаўн. Панасіць хвост палкаю. Доўга хвост пал
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пупадўць
0 👁
 ◀  / 297  ▶