І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
На сваю шыю. На ўтрыманне i поўны догляд. Пызавеш ны сваю шыю, тады ня выпріш. Бяруць ны сваю шыю, ніхай бяруць, мы ўказывыць ня будзім, ну посьлі ніхай ні жалюцца. На свежую галаву (памяць). У стане бадзёрасці, пасля адпачынку. Ладна, мы на сьвежыю гылаву падумыім, заўтря скажым. Пухтарі на сьвежыю гылаву, скарей запомніш. На сьвежыю паміць у два разы скарей выўчыш. На свет не глядзець. Пра пачуццё адчаю, злосці, нянавісці. Як падумыю пры яго жысьць, п'янкі етыя, на сьвет ба ні глядзеў. Праходзіць міма i на сьвет ні глядзіць. Ужо другей месіц на сьвет ні глідзяць. На свой рыск. 3 разлікам толькі на сябе. На свой ріск ён ці ня хочыць, ці баіцна прыдываць. Як жа я на свой ріск зьдзелыю, ніхай разым падумыюць. На свой страх [i рыск]. 3 разлікам толькі на сябе. Я скызала яму, едзь на свой страх, ежылі хочыш. Мы ўмешывыцца ні станім, дзелый на свой страх i ріск. Думылі, думылі, дый купілі на свой страх i ріск. На свой шчот. 1. У асабісты адрас. Хто што ні скажыць, усё прінімаюць на свой шчот. Гыварілі пры Сыўчынка, а ён узяў на свой шчот. 2. За ўласныя сродкі. На свой шчот січас я ні магу еткыю хату купляць. Параўн. П р ы н і м а ц ь на с в о й шчот. На святэй (святый) Адам, жарт. Ніколі. Пыдажджы, пастой трошку, палучыш, я табе аддам ны сьвятэй Адам. У твайго сьвёкыра палучыш ны сьвятэй Адам. Зыгадывый ны сьвятый Адам, можа што й будзіць. На секунду (секундачку). На вельмі кароткі час. Ны сікунду нільзя атвярнуцца,— еткій кріклівый дзіцёнык. Пойдзіць ны сікунду, a прысядзіць цэлый вечыр. Ны ciкундычку забегла к сваім, i ўжо бурчыць: айдзе была. На семя. Для разводу. Ш чорных курей ні кідай niтух а на семя. На хутырі мы ўсігда свайго быранчыка дзіржалі на семя. На семя трошку блюду кынапель. Мірькувала, мірькувала, i на семя квасолі ні асталыся, зы зіму пыдыбралыся неік. На сёмым небе. Невядома дзе ад радасці, шчасця. Відна, відна, пы вычах пызнаіш, што вы на сёмым небі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атвярнўцца, блюдў, бярўць, зімў, падўмыю, палўчыш, пянкі, сікўнду
1 👁
 ◀  / 297  ▶