І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
мы зналі, якей ён, на лбу ж у яго ні нашсына. На лбе ні ў кога ні напісына, ці ён харошый, ці дренный. На лбу (лбе) напісана. У каго йта на лбу напісына, як ён жывець. Каб у яе на лбу було напісына, што йна хочыць i што задумывыіць. А разьві ў твайго зяця на лбе напісына, што ён зы чылавек. На лес гледзячы, груб. Незвычайна (расці). Ну й вырысьлі ж на лес гледзічы. Куды яны толька растуць на лес гледзічы. Налівацца кроўю. Чарванець (звыч. ад злосці). Гляджу — ныліваіцца кроўю, ну, думыю, толку ня будзіць, луччы ўцікаць. Зак. Наліцца кроўю. Наліўся кроўю, стаў, што рак якей, а бяды тзя там — дзесіць кыласкоў сускубнута. Узмацн. Паналівацца (паналіцца) кроўю. Пыглядзелі б на іх, як пыныліваюцца кроўю. Ого, пыныліліся кроўю, бірягіся, ато рызарвуць. На ліцо. На знешні выгляд. Хракцірым харошый i так стыряцільный, a ыы ліцо кя дужа, так сабе. Ай, што ні гываріця, a ны ліцо нада каб была красівыя, ато вун прівёз ca сьвету, а тая ca сьвету i глядзець німа на што. На лупленай казе аб'язджаць, іран., адзінк. Выяўляць празмерную павагу. Уепомні-ка, ці даўно ты на лупліный казе стыршыну пробывыў аб'іжджаць. Гл. Н а к а з е а б 'я з д ж а ц ь. На лупленай казе пад'язджаць, іран., адзінк. Прымаць захады, каб дагадзіць, улагодзщъ. Са ўсіх бакоў на лупліный казе к яму пыд'іжджалі. Г л. Н а к а з е п а д 'я з д ж а ц ь. На любкі. На выбар па густу. Што пыныравіцца, то й бярі ну любкі. Ну любкі дываў яму пулушубык, якей пыныравіцца,— ня хочыць: тулуп дай. На людзі. Туды, дзе прысутнічаюць іншыя. Як жа ў таком старье іціць на людзі. Выйдзіш на людзі — сьміяцца кругом будуць. Табе i на людзі пыказывыцца стыдна. На людзях. У людным месцы, у прысутнасці іншых. Саўсім ты ня ўмеіш весьць сябе ну людзях. Ну людзях дзяржыцца, а ў дваре зьвяреіць. Я ні асьмеліўся б у таком відзі пыіўляцца ну людзях, ета ж совісна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абязджаць, абіжджаць, бўдзіць, джў, дўжа, задўмывыіць, лўпліный, падязджаць, пыдіжджалі, рызарвўць, стыршынў, сускубнўта, ямў
0 👁
 ◀  / 297  ▶