На мазі, гумар., іран. У стане добрай падрыхтаванасці да ажыццяўлення. Я так ладна ўсё пыдгатовіў, зьдзелыў, ны мазі було дзела, а тута яны пыдвярнуліся, i пыляцела прахым. Гатоўся ны свадзьбу, у іх даўно ўсё ны мазі, дайжа у мыладэя брюха на нос лезіць. На месце. 1. У адпаведнасці з неабходнымі данымі. Баріс на месьці, тут i нада такей, каб у руках дзіржаў. Нада выбіраць такога, каб на месьці быў. 2. У становішчы іншага. На месьці Мархвы i я тоя самыя скызаў ба. А што б ты дзелыў ны яго месьці, ны сабе ж ба ні пыцягнуў? На месце праступленія, звыч. жарт. Там, дзе мае месца злачынства. Іх узялі цёплінькіх, на месьці пріступленія. Вот ты й пупаўся на месьці пріступленія, разым пойдзім ны вічарінку. На мёртвай точке. У адным i тым жа стане. Маё дзела зь естыю куплію каторый месіц на мёртвый точкі. Застыла на мёртвый точкі i ні ўпярёд ні нызад. На міласць, звыч. жарт. Без усялякіх умоў, безагаворачна. Табе нада здывацца на мілысьць Полькі, ці пыкыраіць, ці памілуіць, дык свыя. Здывайся на мілысьць, іначы табе зразу каюк. На мінуту (мінутку, мінутачку). На вельмі кароткі час. Айдзе ж я сядзела, я ны мінуту зыйшла i січас нызад. Ны мінутку зыбягу, ну расьседжывыцца мне ўремя німа. Ніхай ба ны мінутычку зыглянуў, ці ў нас жа ўстреціць німа чым, ці мы хужы людзей. На мякіне (аторы) не правесць. Пра немагчымасць падмануць. Нас ны мякіні ні прывідзіцё, мы вам ні Хлімон Напреіў. Ён хітрый, яго ны аторі ні прывядзеш, зразу пыняў, к чаму гаворіцца. На мякіне (аторы) правесць. Каго ты зьбіраісься ны мякіні правесьць. Прывядзеш ты яго ны аторі, калі ён самога чорта скарей піріхітріць. На нагах. 1. У хадзе, у руху, у клопатах, у працы. Ды лі скыта цэлый дзень ны ныгах даецца, асобінна есьлі паша плыхая. Цэлыя раньня ны ныгах i ны ныгах, ны мінуту ні прісядзіш, топыіш, топыіш i заморісься. Уродзі i работа ня дужа быльшая, a ўсё ўремя ны ныгах. Зы дзіцямі за етымі ўсё ны ныгах, дужа ні прі
Дадатковыя словы
зыглянўў, мінўтку, пыдвярнўліся, пыцягнўў
1 👁