І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
На крывой (храмой, дзікай) казе праехаць (пракаціцца), іран., рэдкаўж. Заганарыцца зусім дробязнай справай, учынкам. Зьдзелыў дзела — шула аптоўк, дык ны крівой казе праехыў. Було ў іх работы, ны крівой казе прыкаціліся. Пыработыў — ны храмой казе праехыў, дык гоныру хуць адбуўляй. Ну як жа, сяньня ўраньні ны храмой казе прыкаціўся. Ніхай на дзікый казе праедзіць, зыдзярець нос. Такому зыдываньня ні пызычаць, асобінна калі на дзікый казе пракоціцца. Г л. Н а к а зе п р а е х а ц ь. На крывой (храмой, дзікай, стрыжанай, смаленай) казе раскатывацца (раскатываць, раз'язджаць, раз'язджацца), іран., рэдкаўж. Гулътаявацъ. Ён у мяне ны крівой казе рыскатыіцца, што ж тут зьдзелыіш. Ны крівой ба казе рыскатывыў, толька дай волю. Што ж яны дзелыюць, разьві ты ні знаіш? — рызьіжджаюць ны крівой казе. Узноў пычаў ны крівой казе рызьіжджацца. Хырашо зу чужою сьпіною ны храмой казе рыскатывыцца. Яму каб так: каб хто работыў, а яму ны храмой казе рыскатывыць. Змалку г дзелу ні прівучылі, прівык i прівык ны храмой казе рызьіжджаць. Рызьіжджаліся б умесьці ны храмой казе, толька гніся на іх. Усю вясну рыскатывыўся на дзікый казе. Пріедуць сюда i пашлі на дзікый казе рыскатывыць. Ты ладна наўчыўся зы пасьледнія ўремя на дзікый казе рызьіжджаць. На дзікый казе рызьіжджацца ня промых. Ізьвесна, што яны дзелылі, на стрыжыный казе рыскатывыліся. Такоя ўремя гырячыя, а яны рыскатывыюць на стрыжыный казе. Ну што, на стрыжыный казе луччы рызыжджаць, чым работыць. Нада було б каму тукнуць, хваціць яму на стрыжыный казе рызьіжджацца. Сьпірва ны смаліный казе рыскатывыўся, а тута ўзгареўся дужа работыць. Пыныравілыся ны смаліный казе рыскатывыць. Нада ні глядзець, што ў каго ёсьць, а сымаму нада меншы ны смаліный казе рызьіжджаць. Зы маткыю рызьіжджаўся ны смаліный казе. Г л. Н а к а з е ра с к а т ы в а ц ц а. На кудыкіну тару. Куды трэба (у адказ на частае запытанне «куды?»). Куды, куды, ну кудыкіну тару сыбіраюся, січас паеду. Вот, ну кудыкіну тару вупруўляІМСЯ. На лбу (лбе) не напісана. Пра немагчымасць дазнацца пра чалавека па яго знешняму выгляду. Аткуля
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разязджацца, разязджаць, сымамў, тўкнуць, шўла
0 👁
 ◀  / 297  ▶