І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
На [крывой (храмой, дзікай)] казе не аб'ехаць, гумар. Не перахітрыць. Івана ны казе ні аб'едзіця, ён вас у адзін міг прывядзець ува ўсім. Зь віду глумак, а ты яго ны крівой казе ні аб'едзіш. Ён толька так рысьцяпістым кажыцца, яго ны храмой казе ні аб'едзіш. Не, ні надзейся, тут ты на дзікый казе ні аб'едзіш. На крывой (храмой, дзікай) казе не пад'ехаць, іран., рэдкаўж. Невядома як падысці (да ганарлівага). Сымыстыяцільный хызяін зьдзелыўся, i ны крівой казе ні пад'едзіш, толька сымыстыяцільный чылавек так сябе ні вядзець. Hi глядзі, што ўся цына ноль біс палычкі, ты к яму цяперя ны храмой казе ні пад'едзіш. К таму зыдываку на дзікый казе ні пад'едзіця. На крывой (храмой, дзікай) казе пад'ехаць. Тут дайжа ны крівой казе ці пад'едзіш. Паспробый-ка цяперя к яму ны храмой казе пад'ехыць. Дайжа на дзікый казе айдзе ты пад'едзіш. Г л. Н а к а з е не п а д 'е ха ць. На крывой (храмой, дзікай) казе пад'язджаць, гран., рэдкаўж. Прымаць розныя захады, каб дагадзіць, улагодзіць. Даўно пыд'іжджаіць к Цімоху ны крівой казе, толька ці палучыцца ў яе што. Яны даўно к Стыхвану ны храмой казе пыд'іжджаюць. Пычалі на дзікый казе пыд'іжджаць, усё думыюць смаліным вужом падлезьць. Г л. Н а к а з е па д 'я з д ж а ц ь. На крывой (храмой, дзікай) казе паехаць, іран., рэдкаўж. Адоъщъ, знікнуць, накіравацца ў невядомым напрамку пехатой. Яму на ўме толька адно: каб куды ны крівой казе паехыць. Во, толька што ны храмой казе паехылі, дайжа ня ўсьпелі глянуць, у якей бок. Ужо сыбіраюцца на дзікый казе паехыць. Г л. Н а к а з е п а е х а ц ь. На [крывой (храмой, дзікай)] казе пахаць (скарадзіць), іран., рэдкаўж. Займацца пустой, нікчэмнай справай. Ну, у яго січас дзялы: ны казе пашыць. Учора лындыў, а сяньня ны казе будзіць скырадзіць. Чуць ня ўсю ноч ны крівой казе пыхалі, дык аддыхаюць сяньня. Скародзіць вун пыт пряслым ны крівой казе, ці ты ня відзіш. Ны храмой казе пыхаць твой Антон паехыў. Ваш зынятык ізьвесный — ны храмой казе скырадзіць. Вы ж учора чуць ні пырваліся ат работы: на дзікый казе пыхалі. Любюць на дзікый казе скырадзіць, а тады каб смашна пад'есьць ім хто-небудзь пыдываў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абедзіця, абедзіш, абехаць, адбъщъ, дўмыюць, падедзіця, падедзіш, падесьць, падехаць, падехыць, падязджаць, палўчыцца, пыдіжджаць, пыдіжджаюць, пыдіжджаіць
0 👁
 ◀  / 297  ▶