І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
На кароткай (дружаскай) наге. У сяброўскіх адносінах. Ей быў ны кароткый наге з рухункаводым. Сахрон з нычальствым ны кароткый наге. Яны даўно на дружыскый наге. Накастыляць шыю (па шыі). Пабіць. Ім абаім ныкыстылялі шыю, прішлі сагнуўшы голывы. Пыдвярнуўся пуд руку, дык i ныкыстылялі па шыі. Незакадзінк. Кастыляць шыю (па шыі). Ты скарей успомніш, хто табе толька ні кыстыляў шыю. Ці раз яго кыстылялі па шыі. Непаўн. Пакастыляць шыю. Як там ні було, а шыю пыкыстылялі, во й глядзі якімі хочыш вычамі. Законч. Адкастыляць шыю. Самі яны ні рыскажуць, а с таго боку пірідывалі, што ім здорыва аткыстылялі шыю. На касцях (чыіх). На цяжкай працы, горы, няійчасці. Ны Мыланкіных кысьцях ты сваю жызьню строіш, як ты толька ходзіш па сьвету. Ты сам знаіш, ны чыіх кысьцях ета хата стаіць. Хвашысты думылі, што йы нашых кысьцях будуць сваю дзіржаву строіць, каб мы на іх работылі, а яны гыспыдамі хадзілі, ды ні ўдалося ім, як зыгадывылі. Накласць (налажыць) на сябе рукі. Скончыць жыццё самагубствам. Жылі пу-суседзку, уродзі чылавек быў, a ў паліцыі азьвяреў, стаў прістываць, іна i ныклала ны сябе рукі. Ты й хацеў ба, каб я нылажыла ны сябе рукі. Незак., рэдкаўж. Класць (наклададь) на сябе рукі. Во стала мне с табою жызьня, хуць рукі ны сябе кладзі. Не ўжо, рукі ны сябе ныклыдаць я ня буду, ніхай ён сам у пятле зыхлынецца. Узмацн. Панакладаць на сябе рукі. Ніхай яны пыкыклыдаюць ны сябе рукі усе разым. Накласць (налажыць) у горб (карак, каршэнь, шыю), груб. Пабіць. Схадзі, пыднясіся, ніхай ныкладуць у горб. I хырашо зьдзелылі, што ныклалі ў карык, меншы будзіць лазіць куды ні нада. Ён табе ныкладзець у каршэнь, большы ты атвыкніш i зырякесься так скыкаць. Глядзі, каб ні ныклалі ў шыю c такімі зыдываньнімі, тут ніхто ні заступіцца. Як у горб наложуць, тады пойміць, што нада сябе іначы весьць. Ці ты ня чуў, за што ім нылажылі ў карык? За дзеўку за нейкыю зывізаліся, i тэй прываджывыць, i тэй, дык Андрею нылажылі ў каршэнь. Іх чэцьвіра, а ты адзін, ну й нало
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дўць, застўпіцца, пыдвярнўў, рўкі, сагнўўшы
0 👁
 ◀  / 297  ▶