На казе пад'язджаць, іран. Прымаць розныя захады, каб дагадзіць, улагодзіць. К табе ні йначы як ны казе пыд'іжджаць нада. На казе паехаць, іран. Адбыць, знікнуць у невядомым кірунку пехатой. Ны казе твой Васіль паехыў, круціць яго нячыстыя сіла i, відна, скруціць. Спрашывый ты, айдзе яны дзеліся, ны казе паехылі. На казе праехаць (праканіцца), іран. Заганарыцца зусім дробязнай справай, учынкам. Праехыў ны казе: скот зьбегыў атвярнуць. Пыўдня ў лёні пыбылі, дык ны казе прыкаціліся. На казе раскатывацца (раскатываць, разуязджаць, раз'язджацца), іран. Гультаяваць. Тыкая пагода, усе хвытаюць, убіраюць, а ён ба ны казе рыскатывыўся. Узноў пашоў ны казе рыскатывыць, i так дзень прі дні. Каторый год ны казе рызьіжджаіць, ні за што ні бярецца. Разьіжджаўся б ны казе, каб зы яго хто хлеб дубуваў. На кані не аб'ехаць. Пра еялікае. Лёну насеіна — ны кані ні аб'ехыць, грібануць грошы. Яе горя ны кані ні аб'едзіш. Вашу капу ны кані ні аб'едзіш, толька ў резьвіных i зыбяреш. На капейку. Трошкі, зусім мала. Дзела таго ны капейку, толька рызгаворы. Ны капейку дасьць, a нядзелю будзіць стыгнаць. На капусту. На дробныя часткі. Мы із-зы ліска ныскачылі раз на іх, дык усіх пурубалі ны капусту. Цябе нада пасеч ны капусту зы тваё адурюваньня i сьвіньням выкінуць, во што табе нада. Што зь естымі палкымі зьдзелыў, скрышыў ны капусту, скрышыў, дайжа вірьхніка ня выбіріш, толька на дровы пусыцць. На карню. У некранутым стане. Мы ны сваю хату ны карню лес куплялі, канешня, дорга було. Пірід piвалюцыію нашы паны пачуствывылі, што дзела плоха, усе лясы на карню прыдалі. Ужо восінь ны дваре, а ўсе аборкі ны карню. Увесь хлеб ны карню, урыжаі харошыя, а тут дажджы i дажджы. На карон. Поунасцю, дашчэнту. Мы даўно гыварілі вам, што ён ны карён прыпіваіць усё чыста. Збуваюць хызяйства ны карён, яны тут пасьледнія лета
Дадатковыя словы
абедзіш, абехаць, абехыць, атвярнўць, капў, крў, падязджаць, пачўствывылі, пыдіжджаць, раз^язджаць, разязджацца, скрўціць
0 👁