І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
разу ні правёў. Вы ўсякім дзелі нада імець гылаву, ці ты дзелыіш што, ці купляіш. Гл. Г а л а в а на плячах; 3 г а л а в ою на п л я ч а х. Імець дзела. Весці справы. Кылі ўжо імець дзела, дык нада, каб сымыстыяцільный чылавек, a ня ветріньніца. Hi хачу я c табою ніякыга дзела імець. Зак. Займець дзела. Сь кім ты займеў дзела, што ён знаідь у чом-небудзь? Імець дзюбку, гумар. Быць празмерна цікаўным. Ён усігда імеў дзюбку, усігда лез, куды ні нада. Ня ймей дзюбку, ня дужа красіва ета. Зак. Займець дзюбку. Ці даўно ты займела дзюбку, ранты ты, кажыцца, такою любапытныю ні была. Імець зуб. Злаваць, злавацца. Хрісьцянкі ны яго зуб даўно імелі. Воч жа за нешта імеіць іна зуб ны Храсіньню. Зак. Займець зуб. Ішчэ c хутароў як займеў зуб ны Тырасывых, дык i цяперь усігда воўкым глядзіць. Займелі зуб ны яго, так i глідзяць, каб путкусіць хуць у чымнебудзь. Імець козыр. Валодаць перавагамі. Hy скажы, ну ў чом ён імеіць козырь проця нас? — ні ў чом. Зак. Займець козыр. Займеў козырь дужа вялікій: прілумаўся з гряхом пыпылам «Стрыданія» ріпыць. Імець на воку. 1. Трымаць пад наглядам. Усё ўремя яго нада імець на воку, ні ны мінуту ні ціряць зь віду, іначы збысятнічыіцца. 2. Памятаць, улічваць. Імей на воку, што мы табе тут гыварілі, мы гыварілі ні дырма. Імець пад рукамі. Быць запаслівым. Я люблю ўсё ймець пуд рукамі, каб ня беіыць ды ні йскаць. Есьлі што імеіш пуд рукамі, яно ні мішаіць. Імець рожкі, іран. Быць незгаворлівылі, капризным. Я хырашо помню Верку, імела дзеўка рожкі. Зак. Займець рожкі. Пыдрастуць — займеюць рожкі, будуць як старшыя. I ты ўжо займела рожкі? — вот табе на! Імець серца. Быць спагадліеым. Дужа яны імелі серца, так, гады ў ряды памогуць калі трошку. Зак. Паймець серца. Паймей серца, чылавек, іна ж піклуіцца, а ты паліц ап паліц ні ўдаріш, каб пыцсабіць айдзе трошычку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мінўту, пыдрастўць, піклўіц
7 👁
 ◀  / 297  ▶