Імець у віду. Памятаць, улічваць. Паедзіш у сьвет, дык нада імець у віду: там ты ні ў дваре i вазіцца дужа ні стануць. I нашаму i вашаму, адз., мн. Ненадзейна, беспрынцыпова. Ты ўжо хуць ні абішчай толька, як твыя блыгаверныя — i нашыму i вашыму. Усігда як вецір, i нашым i вашым, толку ыі даб'есься. Пычалі круціць i нашым i вашым, набыга пыдыйшоў Хведзька ды туркнуў. Гл. I в а ш а м у i н а ша м у. I не гавары, адз., мн. Пра перакананасць або абсалютную непахісную пазіцыю. Пыдьійшоў я, так i так, можа б, можна што зьдзелыйь — айдзе там, i ні гываpi. Будзіць пы грязішчы ціпкыцца, i ні гыварі, ні залюбіць. Зыікнуліся мы пра бульбу, дык i ні гываріця, i слухыць ня хочыць. I не знайся. Пра катэгарычнае патрабаванне вы/санання. Вот нывізаўся, дзелый, як ён хочыць i ні знайся. Прістаў: дай яму аўцу i ні знайся,— ты ета гудуваў ці бацька твой. I не начавала. Пра бгзумоўную адсутнасць. Такіх грошы ў мяне i ні нучувала. Найшоў у каго спрашывыць пра перья, у яе таго перья i ні нучувала. I не нюхаць (панюхаць, нюхнуць). Пра поўнае незнаёмства з сур'ёзнай справой або складанымі абставінамі. Што c табою гываріць, кылі ты тэя вайны i ня нюхыў. Можа ён i мятлей, чым хто-небудзь, ну толька ён учэньня таго i ня нюхыў. Ты горя i ні панюхыла, ета адж жырікыў табе ўсё ні так. Зы бацькыю прыжывуць, што й ні нюхнуць, ікая жысьць буваінь. I не падхадзі (падступайся), адз., мн. Пра незгаворлівасць. I так i етык пробывылі,— што вы, i ні пытхадзі, іна луччы ўсіх. Тама іхный прішыб цяперіцька стаў, мы ўжо i ні пытхадзі. Як ні ўвірялі — i ні гіытхадзіця, дайжа слухыць ня хочуць. I не пахнець, цяп., np. Пра адсутнасць нават скрытых прыкмет. Сьпіцыялісту ужурдзюваць машыну прашкі, а тут сьпіцыялістым i ні пахла, ня воз, a рыгіза рыгізою. Март ны дваре, a вясною i ні пахніць. Так усё пірясохла, a дыжджа i ні пахніць. Тут ужо дзесіць гадоў грібамі i ні пахла: скот талуіцца
Дадатковыя словы
бўдзіць, выісанання, дабесься, зыікнўліся, прыжывўць, сурёзнай, тўркнуў
4 👁