І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
i толька таго. Працягл.-фінальн. Намяняць (дамяняць) шыла на мыла. Ныміняіць тыла на мыла, сколька було скулінды з гарода чаго, i тога ні станіцца. Шыла на мыла дыміняў, троху було інструменту кой-якога, дык усяму даў ряд. Мясіць гразь. Ісці топкай, гразкай дарогай; працаваць у гразі. Мясілі мы грязь, мясілі, паўзьлі, духі нашы ачэглі, хуць садзіся ў твашшчу i сядзі. Дзела дужа бальшога ні було, мясілі грязь троху. Непаўн. Памясіць гразь. Ды вас дыбрацца — нада хырашэнька грязь пымясіць. Працягл. Намясіць гразь. Нымясіў грязь за ету вясну: туды ды нызад пяшком пы два разы ў дзень. Законч. Атмясіць гразь. Большы, думыю, ніхто тут столька ні ныхадзіўся, сколька мы атмясілі грязь. У пылі дренна i тут, як атмесіш грязь, ня луччы. Мяць бакі. Біць досыць адчувальна. Мялі табе бакі ўсе, хто толька ні ляніўся, быяцца цябе ніхто ні быяўся. Зак. Памяць (намяць) бакі. Сьпірва ў Стахоўшчыні пымялі яму бакі — ні ўспакоіўся, тады пыдзь дзяреўнію дыбавілі. Даўно сам просіцца, каб нымялі бакі. Узмацн. Атмяць бакі. Хырашо атмялі бакі, будзіць чуствывыць, як с ума схадзіць у чужой дзяреўні. Працягл.-фінальн. Дамяць бакі. Дымялі чужэя бакі, свае чэшуць, i ні так будуць чысаць, ежылі ня ўнімуцца. Мяшацца вумом. Вар'яцець, прам., перан. Што ты дзелыіш, ці ты вумом мішаісься, у нідатоўчыныю бульбу ваду халодныю ліць? Зак. Памяшацца вумом. Пымішалыся вумом i ўскорысьці памёрла, доўга ні жыла. Есьлі пымішаўся вумом, мы цябе ныставім на пуць ісьцінный. Працягл.-фінальн. Намяшацца вумом. Праўчу дык праўчу, нымішаісься ты вумом, малютычка нісмышлёныя, дзяцініцца дужа прівык. Мяшаць (змешываць) з граззю, асудж. Прыніжаць, знеслаўляць, ганьбіць. За нешта шчашліся, дык пычыла мішаць Куліну з грязьзю, я й ня слухыла. Як стануць адна адну зьмешывыць з грязьзю, век ба ня слухыў такога. Зак. Змяшаць з граззю. Толька зычапі чорта, зьмішаіць з грязьзю, што сваіх ба гуркоў выбрыў i аддаў. Узмацн. Памяшаць (перамяшаць) з граззю. Пымішала з грязьзю дзевык тых: нашго зь яе сыным скыкалі,— во дурьё сядзіць у бабі дык сядзіць! Каго хочыш пыміша
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзіць, варяцець, лўччы, праўчў, слўхыла, чўствывыць
1 👁
 ◀  / 297  ▶