І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
ў гылаве. Раз аторя ў гылаве, то й нечыга лезьць у рызгаворы. Мякка слаць, іран. Шмат абяцаць, але нічога не выконваць. Толька іх паслухый, усігда дужа мякка сьцелюць. Мякка сьцеліць, ды жостка спаць. Зак. Мякка паслаць (падаслаць). Так рызрісуіць ізыком, так мякка пасьцеліць, што луччы, кажыцца, ні прідумыіш, жыві, ды ні хачу. Каму нада, ён мякка пацьсьцеліць, язык нізыбарсывыный. Узмацн. Мякка наслаць. Усяго ныбішчаюць, мякка насьцелюць. Насьцелюць мякка, ды ня высьпісься. Мякчэй паранай рэпы, іран. Надзвычай лагодны. Як яму нада, дык ён мякчэй паріный репы, a ў яго што ўзяць — німа. Чаго б ета Коля стаў мякчэй паріныя репы? Мяняць быка на індыка. 3 дрэннага выбіраць горшае. Прыдасі ты сваю, а што пупадзецца, ніізьвесна, дык нашто табе міняць быка ны індыка. Зак. Змяніць (перамяніць, памянядь) быка на індыка. Нукупляў, нутургуваў, зьмяніў быка ны індыка. Там ня мёд i тут тоя самыя, пірімяніў быка ны індыка. Пыміняў быка ны індыка, сам каіцца цяперь. Працягл.-фінальн. Намяняць (дамяняць) быка на індыка. Ныміняіш быка ны індыка, што кініш малых біс каплі мылыка. Дыміняў быка ны індыка, большы мінядь нечыга. Мяняць гнеў на міласць, гумар.; кніжн. Пераставаць злавацца. Міняй ты ўжо гнеў на мілысьць, ніхай ні скуліць i ні марочыць тут гылаву. Зак. Змяніць (перамянідь, памяняць) гнеў на міласць. Ці зьмяніла твыя ніныглядныя гнеў на мілысьць ай у нямілысьді ходзіш? Пірімяні ўжо гнеў на мілысьдь, яму ну душу абляхчэнія найдзіць. Нускулеўся, пакуля пымінялі гнеў на мілысьдь. Пыміняла гнеў на мілысьць, дяперя саўсім рыссыбачыўся,— яго нада було дзіржаць ды дзіржаць у руках. Мяняць шыла на мыла. 3 дрэннага выбіраць горшае ў дробязях. Я ні стаў ба міняць шыла на мыла, i тут чупуха, i тут путнога нічога німа. Зак. Змяніць (перамяніць, памяняць) шыла на мыла. Hi палучыцца ж ніякыга толку, што ты зьменіш шыла на мыла. Торг твой — пірімяніць шыла на мыла, ці стоіла i ны бызар плесца. Што іна з розумым зьдзелыіць, пыміняла шыла на мыла
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гылавў, душў, палўчыцца, паслўхый, прідўмыіш, рызрісўіць, хачў
1 👁
 ◀  / 297  ▶