ніхай пыхвастыіцца. Каму вы, мне зьбіраіціся мяць загрівык? Зак. Намыліць (намяць) шыю (карак, загрывак). ён абізацільна пупадзець нам, намылім шыю. Як намылюць карык, тады пыспыкайнеідь i за розум возьміцца. Мы яму намылілі загрівык, запомніць надоўга. Прішоў, як рузвуюваўся — ні пытхадзі, a тэя выпіхнулі, шыю нымялі i прыгналі. Ты пряма просісься, каб табе нымялі карык. Намнуць загрівык, ня вывірнісься. Непаўн. Памыліць (памяць) шыю (карак, загрывак). Памылілі шыю, i хвабрысць айдзе мінулыся, зылатым хлопцым зьдзелыўся. Дажджэцца, што памылюць карык за етыя яго дурікі. Памылілі загрівык за дзела. A можа ты рыскажыш, за што вам шыю пымялі. Калі й памнуць карык, ні зыдырма, a стоіць, заслужына. Зь іхніга боку тута нейкія бабы пріхадзілі, то рысказывылі, як загрівык ім пымялі. Узмацн. Атмыліць (атмяць) шыю (карак, загрывак). Яны асігнувалі крепка шыю атмыліць етым бейбусым. Я б на іх месьці даўно табе карык атмыліў. Атмылюць загрівык, зы яблынкі, што пыкыпаў на іхній кынаві. Працягл.-фінальн. Дамыліць (дамяць) шыю (карак, загрывак). Дамылюць шыю, самім як намылюць, дык атвучуць. Рыскажы-ка луччы, як вы там дамылілі карык піряднінцым. Наскочуць ны свайго, так дамнуць каму шыю, што зырякуцца й зыкаюцца ныўсігда. Ужо дымяў карык, нечыга рявець. Дымялі загрівык, болыны лезьць ня хочуць. Мыльный пузыр, іран. Надзьмуты, заўсёды незадаволены. Чаго ж ета мыльный пузырь тэй надуўся? Ня троньця мыльный пузырь, ён ня ў духі. Мыслімае дзела. Немагчымая падзея. Мысьлімыя дзела пытпароць Сямёна к кыпцам пайціць. Мысьлімыя дзела мне астацца ў зіму біз валінык. Мышыная вазня, неадабр. Дробязны, нікчэмны занятая Було тых трі кыцялкі ярушкі, дык ці стоіць із-за етыга узыіімаць мышыныю вазьню. Што там магло пычацца,— мышыныя вызьня. Мядзвежый вугал. Глухое месца. У іх такей мядзьвежый вугыл, што трудна найціць большыю глуш. Ай, тэя хутары былі мядзьвежый вугыл, зімою людзей пы нядзелі ня відзілі. Мякіна (атора) ў галаве, абраж. Пра дурнаватага. Што ты рысхвалівыіш Андрея, у яго ўсігда была мякіна
Дадатковыя словы
атвўчуць, вўгыл, дамнўць, дўрікі, дўхі, заслўжына, зырякўцца, зімў, мінўлыся, надўўся, намнўць, памнўць, трўдна, ярўшкі
0 👁