І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Вешацца (чаплядца, віснуць) на шыю, асудж. Прыставаць навязліва i непристойна з каханнем. Вадзіўся зь Нінкыю, пріваджывыў яе двору — ніхай, я к яму вешыцца на шыю ні стану. Ці помніш, як Нінка чыплялыся Колю на шыю, чаго толька ня дзелыла, падушку г жывату прівязывыла. Ты яму саўсім ні нада, i ныпрасна ты вісьніш на шыю. Зак. Павесіцца (пачапіцца, павіснуць) на шыю. Бясстыдныя дзеўка, павесіцца хлопцу на шыю i ні ацстаніць. А ты зьдзелый, як Алёна: пычашся к яму на шыю, што ён зьдзелыіць. Павісла у Сярьгея на шыі i ні атвязыіцца, таму i дзівацца некуды. Працягл.-фінальн. Навешацца (начапляцца, давешацца, дачапляцца) на шыю. Навешыісься ты на шыю, як Нінка, што бегыла ў Равы радзщь. Нычыплялыся на шыю, што з брюхым асталыся, а ён паехыў. Хырашо давешылыся на шыю, i добря зьдзелыў бацька, што вожкымі прувучыў. Я цябе дычыпляюся на шыю — зьдзяру ўсе транты, дам вун андрак ірваный, тады чыпляйся. Вешаць (чапляць) сабак, асудж. Нагаворваць, паклёпнічаць. Якіх толька сыбак на іх ня вешылі, ды нічога ня зьдзелылі. Ны мяне ўжо чыплялі сыбак, а я сыма сабе думыю: за бык ні глыдыніцё. Зак. Павесіць (пачапіць, пачапляць) сабак. Мала што ён табе ні ныравіцца нечым, дык ны яго нада павесіць сыбак? Гатова ўсіх сыбак пычапі'ць ны чылавека. Толька зьвяжыся зь нячыстыю ciлыю, пычыпляіць усіх са сьвету сыбак. Множн. Навешаць (начапляць, панавешаць, паначапляць, панавешываць, паначэпліваць) сабак. Яны ж такея ізыкатыя, навешыюць сыбак ні за што ні пра што. Нычыплялі ны Мыкара сыбак, а ён чылавек якей тылкавітый. Папробый сто раз угадзі, а раз ні ўгадзі — пынавешыюць сыбак с усіх бакоў. Доўга ім умеючы сыбак пынычыпляць. Пынавешывыць сыбак яны мысьціра хуць куды. Ён на сходзі нешта скызаў, дык пыначэплівылі ны яго сыбак, як на кол асінывый. Відаць віды. Пабываць у складаных i цяжкіх абставінах. Мяне ты дужа ні пугай, я відаў віды. Hi хвастыйся, што ты відаў віды, я, можа, ні такея віды пірівідаў. Відзець наскрозь. Разумець сутнасць. Кажный цябе відзіць наскрозь, мудріца еткыга. Вот ты дужа рызьліваісься сылаўём, а я цябе наскрозь віджу, што ты думыіш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дўмыю, зьдзярў, пычапіць
2 👁
 ◀  / 289  ▶