І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Відзець скрозь зямлю (скрозь землю, пад зямлёю, на тры аршыны ў зямлю). Быць вельмі праніклівым. У ёй халера сядзіць, іна скрозь зямлю відзіць. Во быў чылавек, ён жа скрозь землю відзіў. Міця пыдзь зямлёю відзіць, а ня то ён ні замеціць вузілка ны ганкых. Уздумыў ты Хынчынка абвесьць, ён відзіць на трі аршыны ў зямлю. Зак. Увідзець скрозь зямлю (скрозь землю, пад зямлёю, на тры аршыны ў зямлю). Ат яго ты нійдзе нічога ні схуваіш, ён скрозь зямлю ўвідзіць i выпыріць. Я скрозь землю увіджу i рызьбярусь, што к чаму. Андрос еткій прузукуватый, пыдзь зямлёю увідзіць. A ні хваліся, i на трі аршыны ў зямлю ты увідзіш, i ны пяць. Відзець след (зер) перад сабою. Дрэнна бачыць, мець слабы зрок. Ен саўсім ужо старый i слабый i вочы дренныя, адно што відзіць сьлед піріц сабою, ні нада зу pyкаў вадзщь. Любка стала саўсім сьлепнуць, чуць відзіць зерь піріц сабою. Відзець упярод (уперад, напярод, наперад). Мець здольнасць прадбачыць будучае. Кыласкоў умеў відзіць упярёд, а ты не, ня ўмеіш. Мы ўперід відзілі, што большы ты у зіцях ні ныжывеш. Я ныпярёд віджу, што c тваіх зацей нічога ні палучыцца. Hi ўсякій жа умеіць відзіць наперід. Зак. Увідзець упярод (уперад, напярод, наперад). Як жа я упярёд увіджу, што цірізь нядзелю можыць случыцца. Ён хітрый, уперід усё ўвідзіў. Стэшка ныпярёд усё ўвідзіў, аттаго й ні паехыў. Да не, наперід ён нічога ня ўвідзіць, нейкій, як глумак. Відна птушка па палёту. Пра выяўленне якасцей праз паступкі, справы. Відна птушку пы палёту, што ты зы чылавек. Нечыга мне аб'ісьняць: харошый, харошый, відна птушка пы палёту. Віду не падаваць (не паказываць). Не выражаць знешне пачуццяў. Канешня піріжываіць, хто б ны яе месьці ні піріжываў, ну віду ні пыдаець. Хто яе знаіць, што ўжо ў яе там ну душэ, а так віду ні пыказыіць. Зак. Віду не падаць (не паказаць). Ніхай як ні кіпіць адз злосьці, a віду ні разу ні пыдасьць. Па-мойму, ладна расьсердзілыся, толька што віду ні пыкызала. Віламі па вадзе пісана. Пра малаверагоднае. Ета йшчэ вілымі пы вадзе пісына, што ён паедзіць у Ірыслаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абісьняць, палўчыцца, птўшку, рызьбярўсь, уздўмыў, чамў
3 👁
 ◀  / 289  ▶