І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
i ні такой можыць ляпнуць. Каб ваш брат пабуваў у наглый шкурі хуць дзень, тады б вы другоя запелі. Век векаваць. Жыць усё жыццё. Пріходзіцца адной век вікуваць. Зак. Век звекаваць. Век зьвікуваў, а такея аторвы ня відзіў. Непаўн. Век давяковываць. Дывяковывыю век адзін, што ж ты зьдзелыіш, раз сім'я сьцёрлыся. Законч. Век давекаваць. Дывякую я век у сваёй хаці, чаго ж мне іціць пу чужых вуглах. Веку няма, цяп., п р б у д. Пра здаровае, моцнаг. Яму ж пад восімдзісят пыдбіраіцца, а яшчэ веку німа— так здароў. Каб ня немцы, тэя пыразіты, нашый ба хаці веку ні було. Дуб крепкій-крепкій, а яшчэ аппаліў сухей,— етым штындарым веку ня будзіць. Вераю i праўдаю. Чэсна, сумленна. Служыў-служыў Анікын Будку верыю i праўдыю i ні ш чога ні зь якыга ніхарош стаў. Весць броўю. Звяртаць увагу. Ладна ты вядзеш броўю, дыслацца куды — нервы жалезныя нада. Пычанеш гываріць — броўю ні вядзець, ішчэ гыкніць: нашто ты гаворіш. Зак. Павесць броўю. Сколька ні гыварілі, дайжа броўю ні павёў. Матрунін пывядзець броўю, дажджэсься. Весць вайну, неадабр. Спрачацца, лаяцца. Кінь ты весьць вайну c тымі мылахольнымі, што ты ім дыкажыш. Каця ўсё вядзець вайну c суседзімі, усё ёй міру німа. Весць вокам. Глядзецъ, звяртаць увагу. Ня хочыць Коля ны Таньку дайжа вокым весьць. Нешта твой дырагей i вокым у твой бок ні вядзець. Зак. Павесць вокам. Пывядзець ён вокым i двумя, дужа ты яму нада цяперя, Прыйшла міма, а ён i вокым ні павёў. Весць вухам. Крыху слухацца. Ну як яны вядуць вухым: захочуць — паслухыюць, ні захочуць — не. Зак. Павесць вухам. Угыварівыла, прасіла: схадзі, сыночык, дык етый сыночык i вухым ні павёў. Ніхай сабе што, папросіш кружку вады пыдаць — дайжа вухым ні пывядзець. Весць двор. Гаспадарыць. Двор усігда вядзець жонка, а мужык — ета прішоў, пад'еў i пашоў. Пачын. Павесць двор. Прішла нявестка — саўсім іначы пывіла двор, i пырядку большы стала. Працягл.-фінальн. Навесць (давесць) двор. Так нывіла двор, што хут ты с хаты уцікай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдку, вўхым, дывякўю, крўжку, падеў, паслўхыюць, сімя, шкўрі
2 👁
 ◀  / 289  ▶