І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Вачамі лупаць, неадабр. Глядзець з неразуменнем. Вычамі лупыіць i ні рызьдзяўбецца, што над ім сьмяюцца. Пачын. Вачамі залупаць. Як крікнула, нашто ты ета ўдвору цягніш, тады вычамі залупыў. Аднакр. Вачамі лупнуць. Будзіла я, будзіла, штурьхыла, штурьхыла — лупнула вычамі i ўзноў сьпіць. Непаўн. Вачамі палупаць. Hy што ён пыстыяў? — вычамі палупыў дый пашоў. Вачамі свяціць. 1. неадабр. Прысутнічаць без патрэбы. Відзіла, i Мільлянок там стыяў бяс толку, вычамі сьвяціў. 2. Адчуваць сорам. Што, стыдна сяньня пірід людзямі вычамі сьвяціць, a ўчора було моря пы калена. Непаўн. Вачамі пасвяціць. 1. А якей толк, што яшчэ й ты вычамі тамыцька пасьвеціш. 2. Канешня, стыдна було, вычамі пысьвяціў, толька ды яго дужа ні даходзіць. Вачэй (вочы) не паказываць. Не заходзіць, не наведваць. Неік раз зайшоў ны мінутку, a болыны вачэй ні пыказыіць. C тых пор вачэй ні пыказывылі. Мы думылі, ты ўремя ат уремя i зайдзіш, а ты дайжа вочы ні пыказыіш. Вочы паказываць. Ты ж хуць патроху вочы пыказывый, ні зубувай, як тэя гаўрікі. Зак. Вачэй (вочы) не паказаць. Што ж ты i к Сямёну, i к Просі заходзіш, а ка мне дык i вачэй ні пыкажыш. Такоя горя було, чужэя прішлі, а ён, родный брат, вочы ні гіыкызаў. Вочы паказаць. Нада б калі i ў Мідзькыўшчыну вочы пыкызаць, дык жа некыльства зырізаіць. Вачэй не атвадзіць (не звадзіць, не атрываць, не спускаць). Глядзець з захапленнем, сачыць вельмі ўважліва. Увесь вечыр ат Пашкі вачэй ні атвадзіў. Што вы c аднае Танькі вачэй ня зводзіця, ці вам дзевык большы німа. Глядзелі рот разінуўшы, вачэй ні атрывалі. Во пупаўся ты ў крепкія рукі, іна сь цябе вачэй ні спускаіць. Зак. Вачэй не атвесць (не звесць, не атарваць, не спусціць). Во іньціресный канцэрт пыказывылі, вачэй ні атвесьць було. Тут i старыму вачэй ня зьвесьць, ня то што дзіцям. Там жа так аньціресна, вачэй ні атырваць. За ўвесь вечыр вачэй зь яго ні спусьціла. Ваша сястра. Жанчыны наогул. Так толька ваша сістpa можыць зьдзелыць, мушчына ні дадумыўся б. A ні зуступайся ты ўжо, ваша сістра тожа дужа ладна. Ваш брат. Мужчины наогул. А ваш брат, што, лыкым шыт? Зразу відна: вашыга брата работа. Ваш брат
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дадўмыўся, дўмылі, залўпыў, лупнўла, лўпыіць, палўпыў, штўрьхыла
2 👁
 ◀  / 289  ▶