ды апсекся. Я пірівярну дыгары ныгамі, у мяне за месіц будзіць жалезный пырядык. Ваўком (воўкам) выць. Вельмі гараваць. Хуць іваўком вый, хуць ня;вый, паможч ужо нічога ні паможыш. Ета толька ніхто ні знаіць, Жэнька воўкым выла ат мужука, ікая там жызьня. Пачын. Ваўком (воўкам) завыць. Ат такея жызьні, як у Саркі, ні хыця ваўком завыіш. Цярьпеў, цярьпеў дый воўкым завыў, канешня, зь імі ніякій чорт ні ўжывець. Непаўн. Ваўком (воўкам) павыць. Павыіць іна ваўком ат Мірёна. Мікілай воўкым павыў, пакуля некуды ня зьехыў. Рапт. Ваўком (воўкам) узвыць. Узвыіць іна ваўком ні раз, прыклянець i дзень тэй, i час, калі сыгласілыся к такой сьвякрові пайціць. Узвыла воўкым, ды позна, зь лялькыю нікуды ня кінісься дужа. Законч. Ваўком (воўкам) атвыць. A разьві мала яны ваўком атвылі? Атвыіш ты воўкым за ўсё маё горя i зы пазор за мой. Узмацн. Ваўком (воўкам) навыцца. Гапка з дычкамі столька ваўком навылыся, што ніхто толька ні знаіць. Цяперя адна воўкым навыіцца, цяпніць горя. Ba (на) ўсе вочы. Уважліва; здзіўлена (глядзець). Кажыцца ж ва ўсе вочы глядзела, а як яны прышмыгнулі — ні знаю. Мы патходзім, a Іван глядзіць ва ўсе вочы i ня можыць пызнаць. Пыдыйшоў, глядзіць на ўсе вочы: што тут такоя тваріцца. Ba ўсе лапаткі. Вельмі шпарка. Ляцеў па вуліцы ва ўсе лупаткі. Дыгані папробый ды з маімі ныгамі, калі кінуўся ва ўсе лупаткі. Ba ўсякім разе (случае), неалаг. Аднак. Я б вы ўсякім разі так ня дзелыў ба. Вы ўсякім случыі Пёкла етыга ні скызала б i зывыльняць ба ні ў чом ні стала. Вачам веры не даваць. Не верыць відавочнаму. Гляджу й вычам веры ні даю, няўжэлі ета ты стаў такей сівый. Вачам веры даваць. Во й дывай веры вычам, тургуваў — було ўсё хырашо, a купіў — ні к чорту годна. Зак. Вачам веры не даць. Я ж ба вычам веры ні даў, каб ты ні зыгываріў, нізаштычка ж ба ні паверіў, што Кдрей так можыць зьмяніцца. Ці ета ты, я ж вычам веры ні дам. Вачам веры даць. Як жа я вычам веры дам, кылі дваццыць гадоў цябе ня відзіў. Што ты вычам веры даць ня можыш, цябе ж ніхто ні станіць пыдмыняць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нўлі, пірівярнў, слўчыі
0 👁