ных слоў. Гэта выклікала шэраг нараканняў. У друку выказвалася меркаванне, што такая падача абцяжарвае слоўнік i не заўсёды мэтазгодна. Шмат хто з даследчыкаў фразеалогіі лічыць найболып мэтазгодным іменна алфавітнае размяшчэнне фразеалагізмаў. У той жа час існуюць думкі, што алфавітнае размяшчэнне — гэта размяшчэнне па неістотнай прыкмеце. Але якія б думкі не існавалі, a праца павінна быць зручнай пры карыстанні. На думку ўкладальніка, алфавітная падача болын, чым іншыя віды яе, гэту зручнасць забяспечвае, хоць тут таксами ёсць пэўныя цяжкасці з-за таго, што шмат якія фразеалагізмы маюць вельмі няўстойлівы парадак кампанентаў. У данай працы прынят алфавітны парадак размяшчэння фразеалагізмаў у іх зыходных формах. Фразеалагізмы, якія дапускаюць перастаноўку кампанентаў, падаюцца ў той форме, у якой яны найбольш ужывальныя. Асабліва частую перастаноўку кампанентаў дапускаюць дзеяслоўныя фразеалагізмы. У іх звычайна на першае месца ставіцца дзеяслоў. A калі ён першае месца займаць не можа, тады фразеалагізм даецца з такім парадкам кампанентаў, які замацаваўся ў ім: адпускаць вожкі, браць на мушку, але: зубы лупіць. Адваротныя варыянты (з перастаноўкай кампанентаў) не паказваюцца, але прыклады прыводзяцца з рознымі варыянтамі парадку кампанентаў. Варыянты фразеалагічных адзінак для зручнасці карыстання i для таго, каб не паўтараць тлумачэнне i не прыводзіць па некалькі разоў паметы, падаюцца ў адным артыкуле. Замяняльныя кампаненты прыводзяцца ў дужках: зжываць (зганяць) са свету. Варыянты падаюцца толькі адзін раз пры асноўнай фразеалагічнай адзінцы. У іншых месцах (па алфавіту) яны не змяшчаюцца. Разам даюцца тыя варыянты, у якіх не заўважаецца істотных адрозненняў. А калі такія адрозненні выяўляюцца, фразеалагізмы прыводзяцца асобна. Не зводзяцца ў адзін артыкул дзеяслоўныя i намінатыўныя фразеалагізмы аднаго ўтварэння. Але ў адным артыкуле падаюцца іменныя ўтварэнні ад дзеяслова. Марфалагічныя варыянты падаюцца ва ўсіх выпадках, фанетычныя — толькі»ў некаторых. Факультатыўныя кампаненты даюцца ў прамых дужках:, зарубіць [сабе] на насу
6 👁