І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Найболып складаная падача дзеяслоўных фразеалагізмаў, што абумоўлена багаццем граматычных катэгорый дзеяслова, яго форма- i слов'аўтваральных сродкаў. Гэтыя фразелагізмы даюць найбольшую колькасць варыянтаў, толькі ў іх магчымы дэрыватыўныя ўтварэнні. У загаловак, як правіла, выносіцца фразеалагізм з дзеясловам незакончанага трывання, за выключэннем тых выпадкаў, калі фразеалагізм з дзеясловам незакончанага трывання зусім не ўжываецца або незакончанае трыванне з'яўляецца вытворным ад закончанага. Парныя па трыванню фразеалагізмы падаюцца разам, паколькі яны абазначаюць адно i тое ж дзеянне i з'яўляюцца відавымі формамі адных i тых жа лексічных адзінак. Толькі ў адзінкавых выпадках у залежнасці ад трывання мяняецца значэнне фразеалагізмаў. У такіх выпадках фразеалагізмы падаюцца на сваіх месцах па алфавіту: валяць дурака i зваляць дурака. Для зручнасці карыстання i эканомнасці ў адным apтыкуле з зыходнай формай даюцца дэрыватыўныя ўтварэнні без тлумачэння, але з сэнсавай паметай. Толькі ў тых выпадках, калі мяняецца колькасць значэнняў, усе формы i ўтварэнні ў артыкуле тлумачацца асобна. У асабовых фразеалагізмах у адрозненне ад інфінітыўных указваецца час: аж за вушамі трашчыць, цяп., np.f буд. У некаторых выпадках паказваюцца змены ў ліку. Гэта робіцца тады, калі змены ў ліку нясуць. якое-небудзь дадатковае сэнсавае адценне, гл. дух дрыжыць, дух вылазіць, з пустымі карманамі. Калі недзеяслоўны фразеалагізм мае кампанент-дзеяслоў, які змяняе трыванне, то змяненне трывання не паказваецца, a толькі пазначаецца: незак. i зак. Пры неабходнасці даецца граматычная характарыстыка, паказваюцца розныя абмежаванні. Даецца стылістычная характарыстыка, прыводзяцца розныя паметы сэнсавага i эмацыянальна-экспрэсіўнага характару. Зрэдку паказваецца прыналежнасць да розных гістарычных пластоў мовы (уст. i інш.). У неабходных выпадках паказваецца сувязь з кантэкстам: перамываць косці (каму), зарэзаць без нажа (каго). Пранікальнасць фразеалагізмаў не паказваецца. Да асобных фразеалагізмаў (мясцовага паходжання) даецца іх гісторыя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, зяўляюцца, словаўтваральных
7 👁
 ◀  / 289  ▶