І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Каб падмацаваць значэнне, паказаць сінтаксічныя сувязі, апраўдаць стылістычную кваліфікацыю, фразеалагізмы падаюцца ў кантэксце. 3 мэтай эканомнасці прыводзіцца звычайна па аднаму прыкладу на фразеалагізм. A ў значных па аб'ёму артикулах асобныя аднатыпныя фразеалагізмы падаюцца без прыкладаў. У гаворцы агульнаадмоўныя фразеалагізмы часта ўжываюцца без адмоўя. Апошнія формы падаюцца без тлумачэння ў гэтым жа артикуле пасля ілюстрацыйнага матэрыялу. У кнізе змяшчаюцца фразеалагізмы з рэестравымі адзінкамі на літары А—3, што складае каля палавіны ўсяго сабранага матэрыялу. Варыянты i іншыя формы сустракаюцца на літары ўсяго алфавіту. Поўны алфавітны паказчык мяркуецца даць у заключнай частцы працьь СПІС СКАРАЧЭННЯУ Тут прыводзяцца ўсе граматычныя i лексіка-семантычныя паметы, якія сустракаюцца ў фразеалагічнай частцы i дадатку-слоўніку. Абв.— абвесны лад; абмеж.— абмежавана; абраж.— абражальнае; адз.— адзіночны лік; адрінк.— адзінкава; адм.— адмоўнае; аднакр.— аднакратнасць; асудж.— асуджальнае; буд.— будучи час; він.— вінавальны склон; вульг.— вульгарнае; гл.— глядзіце; груб.— грубае; гумар.— гумарыстычнае; жарт.— жартоўнае; зак.— закончанае трыванне; законч.— закончанасць; звыч.— звычайна; зніж.— зніжальнае; іран.— іранічнае; кніжн.— кніжнае; лаянк.— лаянкавае; мн.— множны лік; множн.— множнасць; н.— небудзь; наз.— назоўнікавае ўтварэнне; неадабр.— неадабральнае; неалаг — неалагізм; незак.— незакончанае трыванне; нездав.— нездавальненне; непаўн.— непаўната дзеяння; пагардл.— пагардлівае; параўн.— параўнайце; пачын.— пачынальнасць; перан.— пераноснае значэнне; np.— прошлы час; прам — прамое значэнне; працягл.— працягласць; працягл.-фінальн.— працягла-фінальнае значэнне; рапт.— раптоўнасць; рэдкаўж.— рэдкаўжывальнае; рэзульт.— результатыўнасць; спец — спецыяльнае; сучасн.— сучаснае; узмацн.— узмацняльнасць; ум.— умоўны лад; усеаг.— усеагульнасць; уст.— устарэлае; цяп.— цяперашні час; шматкр.— шматкратнасць; час.— часовасць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абёму
5 👁
 ◀  / 289  ▶