І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
гаворцы сустракаюцца самыя розныя па свайму пахо джанню фразеалагізмы. Сярод іх нямала такіх, якія яшчэ ніколі не фіксаваліся i не былі ў навуковым i літаратурным ужытку. Вусная форма гаворак абумоўлівае шырокае вар'іраванне фразеалагізмаў. У гаворцы яны часцей выяўляюць свае граматычныя магчымасці. Дзеяслоўныя, напрыклад, значна часцей ужываюцца ў абодвух трываннях. Так, у літаратурнай мове не маюць закончанага трывання капціць неба, тачыць лясы, тоўч ваду ў ступе, тачыць зубы, цягнуць каніцель. А на Мсціслаўшчыне скрозь гавораць: адкапціць неба, патачыць лясы, naтоўч ваду ў ступе, дацягнуць каніцель i г. д. Часцей мяняюцца лік i час дзеясловаў. У гаворцы досыць часта ўжываюцца ў фразеалагізмах дзеясловы ў будучым складаным часе, значна часцей мяняюцца стан i лад дзеясловаў, значна шырэйшае змяненне па асобах: вума не прыкладзеш, у толк не возьмеш, далёка зойдуць. У гаворцы вельмі распаўсюджаны дэрыватыўныя формы — вытворныя фразеалагічныя адзінкі, у якіх адзін з кампанентаў адрозніваецца словаўтваральнымі афіксамі ці іншымі форма- i словаўтваральнымі сродкамі. Рэдка сустракаецца ў фразеалагізмах замена дзеяслова назоўнікам, у той час як у літаратурнай мове гэта з'ява распаўсюджана значна шьірэй. Пераліванне з пустога ў парожняе, тропка (трапанне) нерваў — такія адзінкавыя прыклады пры значнай агульнай колькасці аддзеяслоўных назоўнікаў у гаворцы. Дыялектныя фразеалагізмы маюць большую тэндэнцыю да шматзначнасці. У іх болын рухомы парадак кампанентаў. Агульнаадмоўныя, якія ў літаратурнай мове ўжываюцца толькі з адмоўем не, у гаворцы амаль усе ужываюцца без адмоўя, праўда, з адмоўным значэннем. Пры падрыхтоўцы працы з-за нявырашанасці шматлікіх агульных пытанняў узнікла нямала цяжкасцей: што лічыць загалоўнай адзінкай, якімі павінны быць тлумачэнні, паметы, лексікаграфічная апрацоўка, будова артыкула, стылістычная характарыстыка, гісторыка-этымалагічныя даведкі, падбор ілюстрацыйнага матэрыялу i інш. Яшчэ далёка не высветлена пытанне аб размяшчэнні фразеалагізмаў. У «Фразеалагічным слоўніку рускай мовы» (1967) вызначаецца апорнае слова i фразеалагічныя адзінкі даюцца столькі разоў, колькі ў іх знамяналь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

варіраванне, зява
5 👁
 ◀  / 289  ▶