І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
ныя фразеалагізмы ў якасці свабодных словазлучэнняў выступаюць толькі аказіянальна. Фразеалагізмы валодаюць радам толькі ім уласцівых прызнакаў, па якіх яны дакладна вызначаюцца: сэнсавая цэласнасць, невывадзімасдь іх значэння з «сумы» значэнняў слоў, раздзельнааформленасдь, устойлівасць, узнаўляльнасць, пераасэнсаванасць (пры наяўнасці непераасэнсаваных аманімічных адпаведнікаў), неперакладальнасць, вобразнасць, экспрэсіўна-эмацыянальная выразнасць. Яны нярэдка будуюцца як гіпербалы, літоты, паронімы, эўфанізмы, антытэзы, аксюмараны i іншыя сродкі пазтычнай выразнасці. Некаторыя з іх заснаваны на ігры слоў, каламбурах, сінанімічных паўторах, алагічных спалучэннях. Пэўную ролю адыгрывае акцэнтуадыя. Ім уласцівы самыя разнастайныя эмацыянальныя адденні — гумару, жартоўнасці, насмешлівасці, гневу i інш. Фразеалагізмы — гэта самастойныя, гатовыя адзінкі мовы ca сваім лексічным значэннем. Для іх характэрна непадзельнасць на часткі. Іх устойлівасць закладзена ў семантычнай сутнасці словазлучэння, бо фразеалагізм не проста гатовае цэлае, a адзінае цэлае. ён не арганізуецца ў працэсе моўных зносін па волі гаворачага, a ўзнаўляецда ў гатовым выглядзе, як клішэ, у якім строга фіксаваны лексічны састаў, структура i значэнне. Вывучэнне дыялектнага фразеалагічнага матэрыялу — адна з актуальных задач беларускай лексікалогіі. Наш народ мае багацейшыя запасы гэтага матэрыялу. Зафіксаваць, вывучыць яго — святы абавязак кожнага пакалення, бо ў гаворках побач з няспынным папаўненнем іх ідзе інтэнсіўны адваротны працэс: шмат што ca старога дыялектнага інвентару забываецца, беззваротна знікае. Toe, што не запісана сёння, заўтра можа быць страчана назаўсёды. А гэта ж неацэннае народнае багацце, выпрацаванае практыкай i вопытам многіх i многіх пакаленняў. Без вывучэння фразеалогіі жывой народнай мовы нельга вывучаць фразеалогію мовы літаратурнай, бо яны цесна ўзаемазвязаны. Вывучэнне дыялектнай фразеалогіі дасць каштоўны матэрыял для выяўлення агульных заканамернаецей утварэння i бытавання сінтаксічна непадзельных адзінак. Тут зроблена спроба даць апісанне фразеалагічнага матэрыялу, які бытуе на абмежаванай тэрыторыі — у cyчаснай гаворды жыхароў часткі аднаго раёна. У гэтай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 289  ▶