І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
жыць. Апрача таго, дзеяслоў кружыць часта замяняецца сінонімам круціць, які ў сваю чаргу дае тыя ж прэфіксальныя ўтварэнні. Вядомы фразеалагізм ездзіць на чужой шыі дае адзінкі паездзіць на чужой шыі, ад'ездзіць на чужой шыі, наездзіць на чужой шыі, наездзіцца на чужой шыі, даездзіць на чужой шыі, даездзіцца на чужой шыі. Кампанент фразеалагізма назоўнік шыя ў сваю чаргу замяняецца назоўнікам спіна. У фразеалагізме грэць змяю на грудзях дзеяслоў дае ўтварэнні з прыстаўкамі ш-, п р ы n a а т а нада-. Вялікую колькасць форм з дэрыватыўнымі варыянтамі дзеяслоўных кампанентаў маюць фразеалагічныя адзінкі вадзіць за нос, ваўком выць, віляць хвастом, выбівацца ў пень, глядзець балымымі вачамі, глядзець и бутылку, драць кожу, дрыжэць за сваю шкуру, ездзіць вярхом, забягаць перад i шмат якія іншыя. Усё гэта гаворыць за тое, што трэба больш уважліва прыглядацца да аднаго з багацейшых пластоў вуснай народнай мовы, якім з'яўляюцца фразеалагізмы. Фразеалогія — гэта экспрэсіўна-эмацыянальны фонд мовы, сродак моўнай стылістыкі. Вобразна-выяўленчая выразнасць, змацыянальна-экспрэсіўная насычанасць, прастата граматычнага афармлення абумоўліваюць даўгавечнасць гэтай багатай i вельмі прадуктыўнай скароніцы сродкаў мовы. У аснове фразеалагізма ляжыць, як правіла, звычайна.е словазлучэнне. Сінтаксічная ўстойлівасць узнікае ў выніку метафарычнага пераасэнсавання свабодных словазлучэнняў, калі іяны набываюць абагульненае пераноснае значэнне. Пры гэтым у пераважнай большасці выпадкаў той сэнс, на які абапіраецца метафара, у падобных словазлучэннях захоўваецца, гэта значыць адны i тыя ж злучэнні слоў могуць выступаць то як фразеалагізмы, то як свабодныя спалучэнні: адліваць пулі — прамы сэнс 'вырабляць кулі' i пераноснае значэнне 'рабіць або гаварыць надзвычайнае'. Тое ж выразна праглядае ў спалучэннях глядзець у бутылку, недалёка адысці, вінціка не хватае, зматываць вудачкі, прышчаміць нос i інш. Але сустракаюцца фразеалагічныя ўтварэнні, якія не маюць адпаведных аманімічных свабодных словазлучэнняў: глядзець у душу, запасць у душу, паміраць са смеху, стрэляны верабей, малоць чуш, гарадзіць чапуху. Такія спалучэнні слоў не ўжываюцца ў прамым значэнні. Асоб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адездзіць, зяўляюцца, скарб
5 👁
 ◀  / 289  ▶