толькі плешчацца. Той, хто надта шкадуе, раскайваецца, перажывае, есць губы i зубы. Зусім слабы, хворы—нежыцель не радзіцель. Абсалютнае няведанне вызначаецца выразам ні сном ні духам. Той, хто прыкметна паспытаў спіртнога, безумоўна, на пробку наступіў. Калі камусьці ніяк нельга дагадзіць, значыць яму ўсё ні ў чэсць ні ў ласку ці не слава богу. Калі модна сарамацяць, дык б'юць na вачах. Хоць мацярынства наогул паважаецца глыбока, але калі пуза на нос дзярэцца, гэта ў адрас будучай маці, асабліва незамужняй, гучыць надзвычай непахвальна. Пра зусім бесталковага з рэзкім асуджэннем скажуць, што ў яго хапае здатнасці толькі на пень брахаць, на калоду тукаць. I пэўна ж ніхто не захоча, каб, чакаючы або ўспамінаючы яго, званілі ў разбіты лапаць. Добрая, спрытная танцорка б'е дробі; нехлямяжы з выгляду, але разумны не кыш варона; настырный, напорыстыя бяруць бацьку за бараду i нават могуць узяць бога за бараду; дзяўчына, што вьійшла замуж па-суседску ці ў сваёй вёсцы, i ў двары 'i замужам; неспакойны сядзіць як на вінтах; жанчына-няўмека не шые, не порыць; аматар да спіртнога не пралье; зламыснік грэе грэнку, а ў распусніка рогі параслі. Дух раняць, хадзіць ханалём, не вярста, не ў часцц пацалаваць у правой, кожа гарыць, на карон, не чорт бяды, ні то ні два, ні ў голавы ні падаслаць, елькіна ахрана, на след не наступаць i шмат іншых не менш яркіх, вобразных, каларытных выразаў гучаць літаральна на кожным кроку. Тут змешчаны фразеалагізмы, што занатаваны галоўным чынам у вёснах Чырвонагорскага сельсавета Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласцІ. Многія з іх, відаць, вузкамясцовыя, рэгіянальныя. Але ёсць i болын або менш агульнавядомыя. Адсеяць, адабраць толькі мясцовае ў бытуючай фразеалогіі той ці іншай гаворкі зараз яшчэ досыць цяжка. Ды i калі ўважліва прыгледзецца да вядомых фразеалагізмаў i іх ужывання ў гутарцы мясцовых жыхароў адзначанага кутка Мсціслаўшчыны, можна заўважыць нямала новага, арыгінальнага i цікавага. Агульнавядома, напрыклад, устойлівае словазлучэнне галаву кружыць. A між тым тут яно выступав ў многіх варыянтах, некаторыя з якіх, магчыма, «евядомы ў іншых месцах: галаву закружыць, галаву ўскружыць, галаву пакружыць, галаву накружыць, галаву дакру
Дадатковыя словы
бюць
6 👁