ПРАДМОВА I коціцца i валіцца... На параўнальна невялікай тэрыторыі бытуе гэта выслоўе. Далёка не кожны беларус адкажа, што яно азначае. А на Мсціслаўшчыне гэты выраз можна пачуць досыць часта. А чаго ім беспакоіцца дужа, жывуць — у іх i коціцца i валіцца ўсяго чыста. Щто ж ты,*—мадзееш, з быка на індыка перабіваешся, вун у су седа i коціцца i 'валіцца: рукі прылажыць умее. Hi разу не праспаў, не пралежаў, пра сям'ю думаў, адтаго i коціцца i валіцца ўсяго ўсякага. Выраз гэты азначае поўны дастатак, матэрыяльную незалежнасць i ўжываецца звычайна з адзнакай добрай зайздрасці, адабрэння ці пахвалы. На Мсціслаўшчыне, як i ўсюды ў нас, на Белаpyći, любяць яркае, трапнае слова, дасціпны ўвыраз. У дзелавой размове i ў жартах, за святочным сталом i на калгасным сходзе, у пахвале i асуджэнні, у гневе i ра-' дасці мсціслаўцы не абыходзяцца без такіх важкіх i ёмістых выслоўяў, якія ў навуковай лінгвістычнай літаратуры атрымалі назву фразеалагізмаў. Гутарка мясцовых жыхароў літаральна перасыпана вобразнымі характарыстыкамі, жывымі i яркімі словамі i іх спалучэннямі. Пра жанчыну, якая ўмее дасціпна адгукнуцца на любыя закіды i ў адказ на кожнае адрасаванае ёй слова пашле дзесяць уласных, скажуць, што яна i сячэ i паліць (y вымаўленні i сякець i паліць). Жартоўнае купіла прытупіла азначае, што ў некага «купілы», гэта значыць грошай, няма ці не хапае якраз у патрэбны момант. Дабрадушны, лагодны чалавек, які хоча паказацца грозным, неўтаймоўным,— гэта ў іранічным або жартоўным вызначэнні не хто іншы, як яшчэ мікалаеўскі бандыт. Пра хітруна, што прыкідваецца прасцяком, пачуеш, што яму мазкі не адбіла. Няроўныя ўмовы жыцця розных людзей характарызуюцца так: каму годзя, каму глодзя. Калі ў некага штосьці не атрымліваецца ў справах ці жыцці, значыць, у яго не куецца i не плешчацца або не куецца, $ i
Дадатковыя словы
сямю
5 👁