Вадзіць за нос (за нас), неадабр. Падманвацъ пэўны час, працяглы час не даваць пэунага адказу. Як бралі грошы, тады кляліся, абішчалі: вот аддадзім цірізь нядзелю, а посьлі як сталі вадзіць за нос, дык другей год водзюць. Нечыга за ныс вадзіць, а раз абішчаў, то аддай. Сколька яны вадзілі за ныс Мікіту, каб толька хто знаў! Узмацн. Павадзіць за нос (за нас). Пывадзілі за нос — хваціць, месіцы трі бегыў туды-нызад. Стрычынка яны сьпіцыяльна паводзюць за ныс, так ня тпусьцюдь. Законч. Атвадзіць за нос (за нас). Атвадзілі за нос дык атвадзілі, ну бумажкі духі ўбіў. Каб ты толька знаў, якей пастылый чылавек, з-зы ірунды атводзіць за ныс, што кшуў ба ўсё i ацстушуся. Працягл.-фінальн. Навадзіць (навадзіцца, давадзіць, давадзіцца) за нос (за нас). Нывадзілі за нос большы некуды, ніхай іх саміх водзіць. К яму толька пупадзіся у рукі, наводзіць за ныс. Што йта вы дзелыіця, пакуль ні наводзіціся за нос, пустэя бумажкі ні патшшыця. Нывадзіўся іх за ныс уволю. Мяне так дывадзілі за нос, што я на ўсё махнуў рукою i ні пашоў большы. Даводзіш ты мяне за ныс, бюрукрат етый, лайду ў райспалком, ніхай тамыцька пішуць. Дывадзіўся за нос, што нылаілі, як пасьледніга дурука. Пагонюць сь сільсавета мятлою — так ён даводзіцца за ныс. Наз. Ваджэнне за нос (за нас). Хужы ўжо німа етыга ваджэньня за нос. А мне, думыіш, такоя ваджэньня за ныс ня зорыдзіла? Вадзіць за руку (рукаў), неадабр. Патварацъ нежаданню дзейнічаць самастойна. Сам ніхай вучыцца дзелыць сымыстыяцільна, ці яго ж ды двыццаці гадоў зу руку вадзщь. Хваціць вадзіць зу рукаў, ніхай думыідь сваёю гылавою. Непаўн., працягл. Павадзіць за руку (pyкаў). Столька пывадзіць зу руку, як Пынасіха сваіх, нашто іх i на сьвет пускаць тады. Быў пывадзіў зу рукаў, а тады не, думыю, жыві-ка ты сам. Што там гываріць, пывадзілі зу рукаў ны сваю гылаву. Законч. Атвадзіць за руку (рукаў). I я свайго атвадзіла зу руку, усё ж думыла малінькій, а г жызьні ні прівучывыла. Яны атвадзілі зу рукаў, ныбянтэжыліся зь імі. Працягл.-фінальн. Навадзіць (навадзіцца, давадзіць, давадзіцца) за руку (pyкаў). Нывадзіў ён сваіх зу руку, усё шчытаў нісмышлёнышымі. Наводзіця зу рукаў, самі будзіця каідца. Наводзіцца зу руку, што вырысьдідь, як дуда, ні к чаму ні
Дадатковыя словы
ацстушўся, бўдзіця, вўчыцца, гылавў, дўмы, дўмыідь, збрыдзіла, прівўчывыла, рукў, тпўсьцюдь
2 👁