І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Ім Стратоныва хата дяперіцька будзіць бяльмом ны вычах. Быць у форме, жарт., іран. Прад'яўляць сябе належным чынам. Ты ж глядзі, заўтря каб быў у формі. Відзіш, ён сяньня ў формі, пуччупуріўся што нада. Учора яны абоя былі у формі, чуць ны ныгах дзіржаліся. Бядовая галава. Адчайны, смелы. Ой, бядовыя гылыва етый зяць Хадосычкін, ён табе куды хочыш, толька скажы, тую мінуту гатоў. Бяздонная бочка, груб. П'яніца, пражора. Куды ўжо ета бяздонныя бочка i есьць, i п'ець. Як ты толька жратвы ныбіраісься на тую бяздонную бочку. Бярозавая каша. Лупцоўка. Бізь бярёзывыя кашы вы сяньня абоя ні абойдзіціся. Зуслужылі яны адно — ны бярёзывыю кашу. Нада табе бярёзывыя кашы, ой, нада. Бяры вышы, жарт. Пра неабходнасць больш высокай ацэнкі. Якей табе сіржант, бярі вышы, ён трецьцій год стыршыною служыць. Ну да, вучоччык, бярі вышы, з брігадзірыў зьляцеў — трошку гарелычка пыдвіла. Бярэць (разбіраець) злосць, цяп., tip. Злуе. Hy чаго цябе злосьць бярець, кішш як халодный сумувар. Яго c самыга раньня злосьць рызьбіраіць, нешта ходзіць, кіпщь. Я віджу, што злосьць вас брала ні ныпрасна. Чаго ж іх так рызьбірала злосьць, хто там піряд імі прывініўся? Зак. Узяла (разабрала) злосць, np., буд. Як пычалі ныт Кацію сьміяцца, тады i яго злосць узіла. Каго хочыш злосьць ба ўзіла, каб такую сьвіньню пыдлажылі. Цяперя дзяржысь, Кузьму рызыбрала злосьць ні на сьмех. Ну як жа так дзелыць, тут ні хыця злосьць возьміць любога. Чаму ж ні рызьбярець злосьць, каму ета аньціресна, што яго прысьміхаюць. Бярэць (разбіраець) смех, цяп., np. Робіцца смешна. ён усігда дзелыіць так, што сьмех бярець. Сьмех вас рызьбіраіць сяньня ціряшчур нешта. Што ета вас так сьмех браў? Дужа ж, дужа сьмех рызьбіраў i адну, i другую. Зак. Узяў (разабраў) смех, np., буд. Узяў іх нешта сьмех, што ня могуць зьдзержыцца. Абеіх сьмех рызыбраў, аж давюцца. Ат еткія ўказэі i Сондычку сьмех возьміць. Саньку ня ўніміш, есьлі яго сьмех рызьбярець
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мінўту, пець, прадяўляць, пяніца, слўжыць, ціряшчўр
8 👁
 ◀  / 289  ▶