рова, свыцьця.— Пі ны здароўічка. Будзімця здаровы, госьдікі. Будзьці-ка здаровы, вы сабе як хочыця, а я вып'ю. Ну-ка, будзь-ка здароў, бярі чарку. 2. Пра добрав, вялікае. Толька кусьцікі тарчэлі, а цяперь будзь здароў якей лес узяўся. Будзь здароў хлопіц, ня то што твой, зумухрышка нейкій. Будзь спакоен. Пра добрав, вялікав, вялікую колькасць. Жывуць яны будзь спакоін, ні так, як ты: што зарьвеш, то прап'еш. Сена ў іх нызыпашына будзь сиакойна сколька. Прівылаклі ношкі будзь спакоін. Будзь што будзець. Пра гатоунасцъ рызыкнуць. Будзь што будзіць, паеду. Будзь што будзіць, а хату нада купляць, горыд — ета яшчэ вілымі шсына. Булкаю не заманіць (не зацягнуць). Пра немагчымасцъ спакусіць зайсці ці далучыцца да іншых. Сходзіць, будзіць сходжына, ты яго ў Пыстырнакі посьлі тэя свадзьбы булкыю ні замоніш. Яму там ладна було, сыстрамілі, што большы некуды, цяперь яго к Ліпяцёнкым булкыю ні зыцягніця. Бухаць (садзіць) грошы. Плаціць дорага без патрэбы. Я ні стаў бы грошы бухыць, ні падумыўшы. Ахота ж яму садзіць грошы у етых зяцёў, як у бяздонныю бочку. Зак. Убухаць (усадзіць) грошы. Грошы убухыць лёхка, а толк зь естыга ці будзіць, ці не. Во прыгарелі мы ны карові: грошы ўсадзілі, a мылыка німа. Быллём парасло. Пра забытае. Раз быльлём пырасло, то нашто яго вурушыць. Айт, луччы ні ўспымінай, што ні було — быльлём пырасло. Ны вяку многа було, ды быльлём пырасло. ( Было не было (была не была). Пра рашэнне рызыкнуць. Було ні було — схаджу, усё рыўна хужы ні станіць. Було ні було, жанюся, ды якіх пор мне сымаму лі печы зь вілкымі стыяць. Была ні была, паедзім. Быў конь, ды з'ездзіўся. Пра страту сілы, здароўя. Што зь мяне цяперь возьміш: быў конь, ды зьезьдзіўся. Мітрыхван саўсім ня тэй, што раншы, быў конь, ды зьезьдзіўся. Быць бяльмом на воку (вачах). З'яуляцца перашкодай; выклікаць зайздрасць. Аўсей табе ўсігда быў бяльмом на воку. Быць у іх на воку бяльмом я ні зьбіраюся
Дадатковыя словы
бўдзьці-ка, бўдзімця, бўлкыю, бўхыць, выпю, вякў, жывўць, зездзіўся, зяуляцца, кўсьцікі, лўччы, падўмыўшы, прапеш, схаджў, сымамў, убўхыць
2 👁