Браць на прыцэл (мушку). Не выпускаць з-пад увагі, сачыць. Я знаю, каго ты бяреш ны пріцэл — к рожыўскый Танькі клінкі пыдбіваіш. Васіль бярець на мушку новыга брігадзіра, думыіць пыткацщца. Зак. Узяць на прыцэл (мушку). Яны твой сад даўно ўзялі ны пріцэл, толька ждуць, калі ты куды паедзіш. Ніхай возьмуць на мушку, ніхай на дзве, мне ні халодна ні жарка, а ўстречу — мыціріка палучуць. Браць на пуп (жылле), неадабр. Дамагацца мэты ciлаю. Аўлас усё на пуп браў, хацеў быгаства зыгнаць. Чаго табе ірвацца, на жыльля браць, пыдыйдзём i паможым. Зак. Узяць на пуп (жылле). Гріша ні разу на пуп ні ўзяў, за ўсю жысьць ні пірірваўся дужа. Hi дажджэсься, каб на жыльля ўзялі, усё глідзяць, каб айдзе збоку, айдзе ляхчэй. Браць на пушку. Спрабавацъ дабівацца хітрасцю, хлуснёй. Паспробывылі браць на пушку Ісая, ну нічога ў іх ні пулучылыся, тэй адзін хітрей за іх піцярых. Зак. Узяць на пушку. Цябе ж ета на пушку ўзялі, а ты думыіш i праўда. Колю хацелі на пушку ўзяць, ажно самі асталіся ў дуруках. Браць на сілу. Дамагацца мэты сілаю. Што ты бяреш на сілу, к сілі яшчэ гылыва нада. Hi бярі дужа на сілу, троху пыкашый ды аддыхні. Зак. Узяць на сілу. Ну што, узяў на сілу, а цяперя кычаіцца ўсю нядзелю сы оьпіною. Браць ногі ў рукі, жарт. Шпарка ісці. Бярі-ка ты ногі ў рукі, ато на, што спозьнісься i прастудзісься яшчэ ў прідачу. Зак. Узяць ногі ў рукі. А тут нада ўзяць ногі ў рукі, ды Чарнілыва яшчэ вярсты ш чатырі, а дождж вотвот можыць хлянуць. Браць пад зашчыту (абарону). Аказваць заступніцтва. Браць пыдз зашчыту нас ніхто ні хацеў, a калі пісалі, як табе скызаць, кругавую паруку, Хралёнык зыкрічаў: «Што яго прінімаць, чым ён будзіць плаціць? Яго ні пріняць у парукі!» — i ні прінялі. Іх усігда брала пыд абарону Ксеньня. Зак. Узяць пад зашчыту (абарону). Тото i ёсьць, што пыдз зашчыту цябе ніхто ня возьміць. Як жа я цябе вазьму пыд абарону, есьлі ты кругом вінуват. Браць пад крыло. Клапаціцца, аказваць заступніцтва. Дужа б я стаў браць пыт крыло гультуя етыга. Ты яго
Дадатковыя словы
вазьмў, дўмы, дўмыіць, кругавўю, мўшку, палўчуць, парўкі, прастўдзісься, пўшку
6 👁