Браць за горла (глотку). Настойліва, нахабна прыставаць, дамагацца. Піліп кылі станіць браць за горла, то ні атвяжысься, ня тэй чылавек. Паўлюк датуль браў Віктыра за глотку, пакуль ні дабіўся свайго. Зак. Узяць за горла (глотку). Яны ж такея бясстыжыя людзі, за горла возьмуць i ні ацстануць, аддасі пасьледнію рубашку. Нысталі, нысталі, як узялі за глотку, рыскызаў усё — айдзе быў i сь кім піў i за што пілі. Браць за жабры, жарт., рэдкаўж. Заклікаць да парадку. Ці браць зы жабры, ці ніхай пыдгадуіцца, большы распусьціцца? Зак. Узяць за жабры. Ой, вазьму ж я вас зы жабры, будзіця круціцца, папросіця піць ні раз. Г л. Б р а ць за жэ б р ы. Браць за жэбры (шкырку, шыварат, бок, шэлігі). Заклікаць да парадку. Бярі-ка ты етыга хлюста за жэбры, ато ўжо дужа яму ніякыга уніму німа. Нада браць за шкырку, іначы толку ня будзіць, рызбысятнічыіцца i ўсё. Напрей бярець сваіх за шывырыт, алі ж яны прі бацьку ціхія, а як выйшлі з двыра — твыряць, што хочуць. Hy, большы я ўжо цярпець ня буду, каб мне вамі вочы калолі, буду браць за бок. Кажыцца ж, i бяру зы бакі, i дукую, i вучу, а ўсё роўна ходзюць ны гылывах. Ты іх ні бяреш за шэлігі, таго яны i распушчыныя. Зак. Узяць за жэбры (шкырку, шыварат, бок, шэлігі). Цярьпеў ён, глядзеў, думыў, сам адумыіцца — не, дык узяў крепка за жэбры. Калі ня возьміш за шкырку, будзіць так бысятнічыць, ато й саўсім скруціцца. Доўга угыварівыў — ня ймець, вазьму за шывырыт, што пішчэць будзіць. Узялі за бок, дык ні ныравіцца, бурчыць: а што, я хужы другіх дзелыю? Помніш, як залетысь я узіла цябе за шэлігі, што ты шагу біз рызрішэнія ступіць ня мог? Браць за робры. 1. Заклікаць да парадку. Бярі-ка ты свайго мылалетычку за рёбры, ато ён скора ны гылаве пойдзіць. 2. груб. Рабіцца, тварыцца. Што яго там бярець за рёбры, прістаўлю гаршчонычык i пыдыйду. Зак. Узяць за робры. 1. Пычаў быў троху дурачыцца, дык я скора ўзіла за рёбры. 2. Во, за рёбры ўзноў узяло, рызьдзіраіцца, ні так ступіў, скач ты піряд ім. Браць з паталка (са столі), неадабр. Выраилаць, сцвярджаць беспадстаўна. Ты ні бярі с пытылка, а пышчытай i скажы, што пулучаіцца. Зы каго ж ты мяне шчытаіш, каб я са столі браў ці выдумывыў што. Зак
Дадатковыя словы
адўмыіцца, бўдзіця, выдўмывыў, кўю, пыдгадўіцца, пыдыйдў, распўсьціцца, распўшчыныя, скрўціцца
7 👁