І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Браць (забіраць, набіраць, убіваць) сабе ў галаву. Пераконваць сябе у чым-небудзь, многа, пакутліва думаючы. Будзіш па ўсём плакыць, браць так сабе ў гылаву, дык вума рішысься, ні нада будуць тады ні хаты, ні скот — нічога. Як стану ныбіраць еабе ў гылаву, ажно кружэнія нейкыя дзелыіцца. Hi зыбірай сабе ў гылаву, ты ж прайдзі, зь людзямі пыталкуй, рузуверь сябе. Стала зыбіраць сабе ў гылаву i стала, а тады ўсё жалілыся: нешта ў гылаве дужа трудна. Я дык ба ні стала так убіваць сабе ў гылаву усё ўсякыя, ну, горя ня горя, а раз ні паможыш, то што ж. Зак. Узяць (забраць, набраць, убіць) сабе ў галаву. Узіла i ўзіла сабе ў гылаву, стала як пынтаныя, ёй гыварі, a йна «A-a, a-a?» — пакуля дойдзіць ды яе. Зыбраў сабе ў гылаву i зыбраў, другей раз ідзець i ня помніць, куды ідзець i па што ідзець. Другей раз нічога, а другей раз як ныбяру сабе ў гылаву, як успомню сыноў, кажыцца, стыяць піріда мною як жывыя. Ныпрасна ён убіў сабе у гылаву етыю чуш, нікога там ні було, ніхто ні пытхадзіў. Браць (забіраць) свае словы назад (абратна). Адмаўляцца ад раней сказанага. Дужа ж, дужа ёй ні хацелыся браць свае словы нызад i так, i етык выкручывылыся. Ніхай, я бяру свае словы абратна, а толька ўсё ета праўда, што я гываріў. А чаго мне зыбіраць нызад свае словы, што, я прідумыла ці ўва сьне сасьніла? Я й ня думыю зыбіраць свае словы абратна, ета ж праўда i ўсе знаюць. Зак. Узяць (забраць) свае словы назад (абратна). Як пріжалі к сьценкі: а ты ж дыкажы, а хто йта відзіў, дык узяў свае словы нызад. Луччы вазьмі абратна свае словы, есьлі ня хочыш сквілу. Ну, каб ні зыбраў свае словы нызад, ну й нылаіў ба ж яго — сколька ўлезла б. Бубніць пад нос: я зыбяру свае словы абратна, я скызаў сьмехым,— i вачэй ні пыдымаіць. Браць (забіраць) у свае рукі. Прымацъ на сябе кіраўніцтва, гаспадаранне; завалодваць, захопліваць. Бярі-ка ты ў свае рукі ды рукувадзі, тут нечыга дужа глядзець. Нешта Аніс ня хочыць зыбіраць у свае рукі етыга хызяйства, там-то, праўда, i браць нечыга. Зак. Узяць (забраць) у свае рукі. Лявон быў зьбіраўся узяць усё ў свае рукі, ды нешта пірядумыў, гаворіць, ні хачу хызяйнічыць, ніхай старэй вядзець. Усё гареў: зыбяру ў свае рукі, а зыбраў — дык аппёкся, дывай нызад
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выкрўчывылы, гылавў, зыбярў, ныбярў, пыталкўй, пірядўмыў, рўкі
4 👁
 ◀  / 289  ▶