І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Бітый час. Вельмі доўга. Бітый час i ўгыварівылі яго, i ўпрашывылі, i чаго ня дзелылі — упёрся: ні пайду i ўсё. Біцца аб заклад. Спрачацца на дамоўленасці. Б'юся аб зыклад, што ў любую ноч i куды хочыш пайду. Аб зыклад біўся, што ты сяньня ны вічарінку ня прідзіш, а я гыварю: «Прідзіць». Зак. Пабіцца аб заклад. Перша набился аб зыклад, a тэй, што прыйграў, аддываць ня хочыць, тады біз зыкладу пабіліся. Біцца як рыба (рыбіна) аб лёд. Аддаваць yce сілы ў працы, клопатах, старацца. Білыея я трі гады як рыба аб лёд, усё думыла: а можа што прідбаім, a можа абжывёмся — айдзе там, якую капейчыну ні пупадзець, усё прап'ець. Як рыбіна аб лёд б'ецца, каб што табе справіць, а ты ж ня хочыш пынімаць етыга. Непаўн. Пабіцца як рыба (рыбіна) аб лёд. Два гады пабілыся як рыба аб лёд, ну й што,— горы пірівярнула? Паб'ецца як рыбіна аб лёд i кініць, ні ўжывець, нізашто ні ўжывець. Працягл.-фінальн. Набіцца як рыба (рыбіна) аб лёд. Хвацша ім большы ні нада, набіліся як рыба аб лёд. Як рыбіна аб лёд наб'ецца, ні дня ні ночы ёй атхлыну ні буваіць. Біць адбой. Адступаць ад намечанага. Відзіць, што ні пылыса, дывай біць адбой. Сілівон усё кіпяціўся: ух, я ў суд пыдам, ух, прувучу, цярьпець ні стану, a цяперя нызад, б'ець адбой. Біць баклушы (лынды), асудж. Бяздзельнічаць, гультаяваць. Жджы, ныработыюць, б'юць баклушы дзень прі дні. Хваціць біць лынды, пыра брацца за дзела. Абмеж. Пабіць баклушы (лынды). A калі й паб'юць троху баклушы, зіму ж яны i вясну ні гулялі. Пабіў месіц баклушы i дос, работы пыдыйшло па вушы, упрігайся. Біць дробі. Танцаваць па-майстэрску, з дробным прытопваннем. Ого, як выйдуць адна піріда дною дробі біць, што ў іх аткуля бярецца. Непаўн. Пабіць дробі. Во пабіла ўчора Люська дробі, ды ўсё c пріпіваньнім, c пріпіваньнім. Законч. Адбіць дробі. Наша атыйшло, мы сваё адбілі дробі, скацьця ўжо вы. Працягл.-фінальн. Набіць (дабіць) дробі. Набіла дробі, прішла к маткі c пузым — жджы ляльку, любуйся. Дабілі дробі, купіць ба што нада, дык незышта. Біць па вачах. Сарамаціць. Пупала яго неік ў дзяреўні, дывай прінародня біць пы вычах: ці помніш мае падушкі — чорныя навылкі, а букеты па іх жоўтыя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

баклўшы, бецца, бець, бюся, бюць, вяснў, вўшы, дўмыла, любўйся, лўшы, набецца, пабецца, пабюць, падўшкі, пайдў, прапець, прувучў, пірівярнўла, пўзым
4 👁
 ◀  / 289  ▶