Біць па карману. Наносіць страты. А ты знаіш, як твае паездкі б'юць пы кырману, кажный раз i дай, i дай, с пустымі ж рукамі ня выпрывіш. Зак. Ударыць па карману. Каровы рылыўцыў пыдвялі, крепка ударілі пы кырману. Біць па руках. 1. Пагаджацца канчаткова. Ну, б'ём пу руках, дыгываріліся? Відзіш, пуўдня тургуваліся, а ўжо б'юць пу руках. 2. Адвучваць. Біў пу руках крепка— штрухуваў, дні зьнімаў, дык ні кралі. Зак. Ударыць па руках. 1. Стургуваліся, ударілі пу руках i пашлі бырышы піць. Дык дывай ужо ўдарім пу руках. 2. Новый стыршына ні станіць іх крыньня цярьпець, скора ударіць пу руках, дый ладна ударіць з рызмаху, пачуствуюць. Біць сябе ў грудзі. Горача даводзіць. Нечыга божкыць i біць сябе ў грудзі, нада було раншы думыць, што дзелыіш. I Біць трывогу. Звяртаць увагу на небяспеку. Ен жа даўно біў трівогу, дык ці яны паслухыюць. Нада було раншы біць трівогу. Зак., рэдкаўж. Ударыць трывогу. Што ты ўдаріш трівогу цяперіцька, а куды ты вясною глядзеў? Пачын. Забіць трывогу. Ты забіў трівогу, ды позна, нада було гываріць пра ета яшчэ зь вясны. Біць у адну точку. Накіроўваць усе сілы на дасягненне пастауленай мэты. Я знаю Стаха, ён за ўсё зразу хвытацца ня будзіць, ён усігда б'ець у адну точку. А я біў у адну точку, хадзіў, ныдыідаў i сварщца пріхадзілыся,— так i дабіўся. Біць у вочы. Рэзка выдзяляцца. Дужа ж твае ныряды усім б'юць у вочы, надзелыся, як пупугай заморскій. Ты так дзелый, каб ета ня біла нікому ў вочы. Зак., рэдкаўж. Ударыць у вочы. Вырідзілыся, што абізьяна, проста ўсім ударіла ў вочы, аж ніпріятна було, як цябе рызглідалі. Біць у звон, асудж. Падымаць трывогу, растрывожваць людзей беспадстаўнымі чуткамі. Што ны язык ні пупадуць, пашлі біць у звон, i гірібыўляюць па решыту. Зак. Ударыць у звон. Я помню, тады былі ударілі у звон: відзілі, відзілі Таньку сь Сярьгеім. Непаўн. Пабіць у звон. Дык што зьдзелылыся, калі яны нядзелю пабілі у звон. Законч. Адбіць у звон. Адбілі ў звон, сьціхлі, ато доўга усякыю лухту нясьлі. Працягл.-фінальн. Набіць (набіц
Дадатковыя словы
бець, бюць, бём, грўдзі, дўмыць, падўць, паслўхыюць
3 👁