Без нічога [ніякага]. Без прычыны, раптоўна. Верна ж було за што, бізь нічога ж ба ні шумелі. Ён тыкая халеріна — прісукаіцца бізь нічога ніякыга і нізашто ні атвяжысься. Ну як жа ж бізь нічога ніякыга і скызаць ны чылавека такоя. Бізь нічога ніякыга і болька ні сядзіць.
Без перасадкі (перасядкі), часта жарт. Безастановачна, без супыну. Во выбірайся ны быльшак і пряма кытай быльшаком бісь пірісадкі. Як пычанець, то ўжо бісь пірісядкі будзіць свае байкі весьць. Пряма бісь пірісядкі каціў, нійдзе ні мінуты ні зыдзіржаўся. Ехыць хуць чым — ці поіздым, ці аўтобусым хырашо бісь пірісадык, каб раз сеў — і да места.
Без прадоння. Надзвычай глыбокі. У горыдзі калодзіжы, знаць, біс прадоньня, гляніш — і вады ня відна, чорна і ўсё, як іх толька рылі. Вызяріна лі Малыга Кыта нейкыя біс прадоньня. груб. Без меры. Жрець біс прадоньня, айдзе толька што ў ім дзяецца.
Без просу (спросу). Самавольна. Ты ж глядзі, дзетычка, хырашо дзелый у цёткі, бяс просу нічога ні бяры, калі чаго захочыш — пыпрасі. Ікая ета совісьць у чылавека браць так бяс спросу, худзь ба ж длі пріліку спрасіў.
Без просыпа. Не прачынаючыся. Сьпіць бяс просыпа, калі ён толька выбрюзьніцца. Прыспаў бяс просыпа поўныя судкі. Бесперапынна. П'ець і п'ець, і п'ець бяс просыпа, і калі ўжо якей канец будзіць, відна, абажрецца гарелішчы етый.
Без прошыбу. Не памыляючыся. Андрей абы-што дзелыць ні станіць, ён за што ні бярецца, то загыдзя рышчытаіць, каб бяс прошыбу.
Без прыпасу ні часу. Пра запаслівасць. Ета толька ў цябе вецір у гылаве гуляіць, а Лістрат біс пріпасу ні часу ні жывець. Ніхай сабе зь віду такея нягеглыя, а нябось ты, біс пріпасу ні часу, усё стыряюцца, каб што прідбаць.
Без пуця. Не так, як трэба. Пашло і пашло у іх неік біс пуця, ні пулучылыся жызьні. Не такі, які трэба. Біс пуця ты, хлопіц, саўсім біс пуця, так на сьвеці ні прыжывеш.
Без роду і [без] племя. Адзінока, без родных і блізкіх. Што табе, і бацька з маткыю рядым, і сваіх поўныя
78 👁