Старонка 62
◀ / 289 ▶
дзяреўня, а я ж тут бяз роду і племя, адным адна. Прыжыла іна бяз роду і бяс племя, як гарох прі дарогі: хто ня йдзець, тэй скубанець. Без розуму, асудж. 1. Дурны. Ці ты бяз розуму купляць мёрзлую бульбу, што ты зь ёю дзелыць будзіш — прівязеш і выкініш? 2. Неразумна, няскладна. Як жа вы рышчыналі первый вянец бяз розуму, крівэя вуглы пулучыліся. Без сучка і задорынкі. 1. Проста, без цяжкасцей. Во ў мяне дзела пашло біс сучка і задорінкі — і выпісыў зразу, і пірявёз лес быйстра, і пыставіў зы якей месіц. А ты хацеў, каб усюдых біс сучка і задорінкі? 2. іран. Добры. Я знаю, у цябе ўсё дренна, адзін ты біс сучка і задорінкі. Без толку. Бессэнсоўна. Ты будзіш сватыцца бяс толку, як тэй Ільля, што бег усьлед зы свытамі і крічаў: «Пустойця, пустойця, кулёсы дуюць». Звылачыліся бяс толку ў тую Дуброву, там ужо кажный кусьцік піряпорін і піряшчупын, нійдзе ні арешыка. Без (усяго) усякага. Адразу, раптоўна. Біз усякыга зы каўнерь узялі і торснулі ціріс парог — во й п'янка айдзе дзелыся, уміг прыцьвірязеў. Я паслухыў ба біз усяго ўсякыга, чаго ні паможч чылавеку, раз нада. Як жа так біз усяго ўсякыга прішлі, лазіюць, аглідаюць, я ж ні зьбіраўся прыдываць. Нывізаўся біз усяго ўсякыга: ты ўзяў мой тапор сы двыра, а я на тым дваре і нагою ня быў. Без усякіх. Адразу, прама. Іван біз усякіх паслухыіць, толька слова яму прікінь. Я ім скызаў, і біз усякіх сыгласілісь. Я цябе ат'етуля біз усякіх пыпрашу, толька ні ўнімі свой язык. Біз усякіх унялі шубуцілу. Без цара ў галаве, асудж. Дурнаваты. Ну што ж ты зьдзелыіш, кылі біс цыря ў гылаве, свайго ж розуму ні ўставіш. У цябе ўсё біс цыря ў гылаве, во ў тваёй гылаве, знаць, два ампіратыры. Без шчоту (ліку). Вельмі многа. У іх усігда грошы бяш шчоту, што ім атходзіць. Там найшло ўсіх бяш шчоту, я ні палез. Радні бязь ліку, айдзе ты ўсіх зьмесьціш. Белыя мухі. Снег. Рана сёліта белыя мухі пыляцелі. Нада сьпяшыць з бульбыю, вот-вот белыя мухі пыліцяць. Ні хачу я на тэй сьвет пад белыя мухі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 289 ▶