Без нічога [ніякага]. Без прычыны, раптоўна. Верна ж було за што, бізь нічога ж ба ні шумелі. Ен тыкая халеріна — прісукаіцца бізь нічога ніякыга i нізашто ні атвяжысься. Ну як жа ж бізь нічога ніякыга i скызаць ны чылавека такоя. Бізь нічога ніякыга i болька ні сядзіць. Без перасадкі (перасядкі), часта жарт. Безастановачна, без супыну. Во выбірайся ны быльшак i пряма кытай быльшаком бісь пірісадкі. Як пычанець, то ўжо бісь пірісядкі будзінь свае байкі весьць. Пряма бісь пірісядкі каціў, нійдзе ні мінуты ні зыдзіржаўся. Ехыць худь чым— ці поіздым, ці аўтобусым хырашо бісь пірісадык, каб раз сеў — i да места. Без прадоння. 1. Надзвычай глыбокі. У горыдзі калодзіжы, знаць, біс прадоньня, гляніш — i вады ня відна, чорна i ўсё, як іх толька рылі. Вызяріна лі Малыга Кыта нейкыя біс прадоньня. 2. груб. Без меры. Жрець біс прадоньня, айдзе толька што ў ім дзяецца. Без просу (спросу). Самаволъна. Ты ж глядзі, дзетычка, хырашо дзелый у цёткі, бяс просу нічога ні бярі, калі чаго захочыш — пьшрасі. Ікая ета совісьць у чылавека браць так бяс спросу, худзь ба ж длі пріліку спрасіў. Без просыпа. 1. Не прачынаючыся. Сьпіць бяс просыпа, калі ён толька выбрюзьніцца. Прыспаў бяс просыпа поўныя судкі. 2. Бесперапынна. П'ець i п'ець, i п'ець бяс просыпа, i калі ўжо якей канец будзіць, відна, абажрецца гарелішчы етый. Без прошыбу. Не памыляючыся. Андрей абы-што дзелыць ні станіць, ён за што ні бярецца, то загыдзя рышчытаіць, каб бяс прошыбу. Без прыпасу ні часу. Пра запаслівасць. Ета толька ў цябе вецір у гылаве гуляіць, а Лістрат біс пріпасу ні часу ні жывець. Ніхай сабе зь віду такея нягеглыя, a нябось ты, біс пріпасу ні часу, усё стыряюцца, каб што прідбаць. S Без пуця. 1. Не так, як трэба. Пашло i пашло у іх неік біс пуця, ні пулучылыся жызьні. 2. Не такі, які трэба. Біс пуця ты, хлопіц, саўсім біс пуця, так на сьвеці ні прыжывеш. Без роду i [без] племя. Адзінока, без родных i блізкіх. Што табе, i бацька з маткыю рядым, i сваіх поўныя
Дадатковыя словы
бўдзіць, пець
3 👁