І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Ці ты бяз гыкыньня рызьясьніць ня можыш, што к чаму. Во, відзіш, i бяз гыкыньня можна абыйціцца. Без душы. Жорсткі. Бацька быў біз душы i сын еткій самый. Ці ты ўжо саўсім біз душы, што такея ірунды прасьціць ня можыш. Без задзержкі. Адразу. Раз я скызаў, то будзіць зьдзелына біз задзержкі. У нас усігда біз задзержкі дзелыіцца. 1 Без задніх ног. Без сіл i рухаў. Ладна за дзінь зы скатом ныцігаўся ні прівыкшы, сьпіць біз задніх ног. Без зазрэнія совесці. Бессаромна. Пасьвіць ня хочуць, a крічаць — крічаць біз зазренія совісьці. Такей ужо чылавек, ты яму пыказывый, што ета ніпраўда, a ён біз зазренія совісьці сваё цьвярдзіць. Без канца [i краю]. Вельмі доўга, у весь час. Біс кынца серца ўзрываіць i ніякыга уталону німа. Нешта біс кынца тама трілюдзілі, я мінутку пыстыяў i паплёўся двору. Народ ішоў біс кынца i краю. Без капейкі (граша) [ў кармане]. Не маючы сродкаў. Паехылі, заробюць, хочыш — цірізь нядзелю прікоцюць біс капейкі. Што ж ты выбіраісься біз грыша, пыдажджы, заўтря пулучу, хуць на первый случый дам. Зайшлі мы — ён сядзіць біс капейкі ў кырмані. Што ж ты зьдзелыіш, есьлі явіліся біз грыша ў кырмані, дасі, нійдзе ня дзенісься, свае ж дзеці. Без (кроме) шутак. Зусім сур'ёзна. Па-мойму, ён табе бяш шутык гываріў, што нада скарей зьбірацца. Кромі шутык кажу уйміся, вазьмі ды набі кылячкоў у палку, резь нада резыць. Параўн. Кромі шутык ёсьць авечкі. Без лішніх слоў (разгавораў). Рашуча, коратка. Ты скажы бязь лішніх слоў, а не — дык пільні, каб шкура зыгарелыся. Сыбраўся i бязь лшініх рызгаворыў пашоў. ато будзіш рузмундыкывыць, піріліваць c пустога ў парожнія. f Без меры. 1. Вельмі многа. Так ужо бязь меры піць— аткуль жа тоя здароўя будзіць. Жрець бязь меры, напургыіцца, тады сядзіць, чуць пышыць. 2. Вельмі моцна. Не к чыму так балывыць бязь меры. Ён любіў бязь меры, а йна так, хвастом вярцела
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мінўтку, пулучў, пўргыіцца, слўчый, сурёзна, чамў, шўтык
3 👁
 ◀  / 289  ▶