І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Адкуль вецер дмець (дуець), асудж. Пра таго, хто беспрынцыпова паводзіць сябе ў залежнасці ад абставін. Усігда нюхыіць, аткуль вецір дмець, а сам сабою нічога ня зьдзелыіць i ні скажыць нічога. Прахор узнаў, аткуль вецір дуіць, есьлі так гываріў, інычы б зь яго шчыпцямі слова ня выцігнуў пра іх. Аднаго поля ягады (ягадкі), неадабр., іран. Аднолькавыя na дрэнных паводзінах i ўчынках. Што Анька, што Хрісьцінка — аднаго поля ягыды, што хочыш тріпануць i вокым ні змаргнуць. Хто іх ні знаў, аднаго поля ягыдкі былі. Пыдыбраліся ягыды аднаго поля, відна, хваціла чорту сыбіраць іх да кучы,— нада ж еткіх зьвесьць. Адна кожа. Вельмі худы. Ну Кузьмянку адна кожа, як толька ён цігаіць ногі. Адна кожа асталася, tip., буд. Пра вельмі худога. Устреціў я Сямёна, глянуў — ажно страшна: адна кожа асталыся,— што балезьня дзелыіць, быў жа мушчына, як гром. Ны Гаўріку адна кожа астылася, a йдзець — чуць толька ныгамі дзьвігыіць. Во ня будзіш слухыць, ня будзіш нічога есьць, дык адна кожа астанецца. Пыжывеш так месіц-другой — адна кожа астаніцца. Незак. Адна кожа астаецца, цяп., np. Летым жа есьць ні загоніш, высыхнуць, выпітріюць, адна кожа астаецца. Калі йта, летыся, кажыцца, у аўгусьці ат'іжджалі мы, дык на іх адна кожа астывалыся. Множн. Адна кожа паасталася (пааставалася), пр., буд. На іх там на ўсіх адна кожа пысталыся. Нада ж так схуднець—адна кожа пыстылася. Праседзілі трі нядзелі ў лесі, на іх там адна кожа пыстывалыся. Дугультайнічыюцца, што есьць нечыга будзіць, адна кожа пыастаецца, тады пышавелюць мызкамі. Бувала, зы вясну так высыхнуць — адна кожа пыстаніцца. Адна ласка (міласць, шана), іран. Пра аднолькавасць падыходу, адносін, ацэнкі. Ці прывыляйся дзень, ці ў доску разьбіся касі—усігда адна ласка. Як ні стыряйся, як ня рьві жыльля, у яго ўсігда адна мілысьць: во, што ты там зьдзелыла. Угыждала ім, угыждала, ажно адна шана, ласкі ня выслужыла. Аднаму богу (госпаду) ізвесна, уст. Ніхто не ведае. Аднаму толька богу ізьвесна, што тама зь імі случылыся. Нічога ні сыбшчаюць i ня пішуць, аднаму госпыду ізьвесна, ці жывы хуць яны там
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атіжджалі, дўіць, кузьмянкў
3 👁
 ◀  / 289  ▶