І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
ажно ахнуў: а я думыў, яны самыя часныя людзі. Працягл.-фінальніран. Наадкрываць (нараскрываць, даадкрываць, дараскрываць) вочы. Ты ўжо там ныткрываіш ім вочы, аднаго цябе яны толька i ждуць. Ныаткрываіць іна вочы, як Санька Сьціпану: етый слухыў, слухыў, а тады высьпіткым. Нырыскрывала Домна вочы: мыціріка пулучыла i пышла. Тэй дыткрываў вочы, i етьшу січас тоя самыя будзіць. Дырыскрываіць іна вочы, чаго ёй лезьць, куды ня просюць. Адкрываць (раскрываць) душу (серца). Шчыра расказвацъ npa што-н. асабістае. Дужа б я стала піряд імі аткрываць душу, вогірі такея-то найшліся. Матруніна не, ня с тых, серца іна дужа аткрываць ні станіць. Многа \ яны зыхацелі, твае роднінькія, каб я піріт кажным устречным-пыпяречным рыскрывала душу. Так ужо, так стыряіцца, пряма серца ім рыскрываіць, ці ня меціць каторыга ў зяці. Зак. Адкрыць (раскрыць) душу (серца). Hi зыхацеў ён аткрыць мне душу, ні зыхацеў, а пы ўсяму відна: дужа хацелыся рыскызаць. Усё ім серца аткрыла, пра ўсё чысьцінька рыскызала сыма, я дужа й ні дапытывылыся. Душу ён, канешня, ні раскрыў, ну толька рыскызаў пры сябе дужа многа. Во калі Лаўрін раскрыў серца. П рацягл.-фінальн. Наадкрываць (нараскрываць, даадкрываць, дараскрываць) душу (серца). Скызаць ты скажы, толька ні ныаткрывай так душу, як Танька Сьціпанідзіна. Нырыскрываіш ты душу пыразітым етым. Ныткрывала ты дураку серца: ходзіць пы дзяреўні, усім рысказыіць i рягочыць. Я б ім нырыскрывала серца, дыждаліся б яны. Яны цябе прысьмяюць як мілінькыга, во й дыаткрываіш ты душу. Нада веріць, ды глядзець каму, ато дыаткрываіш серца. Каму ж ён паверіў, мылахольным тым, дырыскрываў душу. Дырыскрываў Коля серца, пыднялі на сьмех. Ад крышкі да крышкі. Усё ад пачатку да канца (прачытаць). Якую кніжышчу ні пупадзець, пакуля ат крышкі да крышкі ні прычытаіць — з рук ня выпусьціць. Во чытаньня: за вечыр ат крышкі да крышкі прычытаў. Адкуль (адкуля, адкуліцька) ні вазьмісь. Нечакана, раптоўна. Мы былі выпрывіліся ў Лырьяныва, а тут аткуль ні вазьмісь Коля, гаворіць, там нічога німа. Сяджу, пірякусыю, a заіц аткуля ні вазьмісь жыг лі мяне. Аткуліцька ні вазьмісь бягіць, крічыць: «Спысайся!» 3. Г. Ф. Юрчанка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аткў, бўдзіць, матрўніна, пірякўсыю
3 👁
 ◀  / 289  ▶