сядзь дый ныпішы. Атложыця ў доўгій яшчык — пішы прыпала. Працягл.-фінальн. Наадкладаць (наадкладац. ца, наадкладывадь, наадкладывацца, даадкладаць, даадкладацца, даадкладываць, даадкладывацца) у доўгій яшчык. Нытклыдаіш у доўгій яшчык, што яно ўсё ў цябе глумым пойдзіць. Вот відзіш, як ты нытклыдаўся у доўгій яшчык. Ныаткладывыюць яны ў доўгій яшчык свае зборы, што нада будзіць ехыць, a ўсё ні ў пырядку. A ці вам жа людзі ні кызалі, што дыткладывыіціся ў доўгій яшчык, схваціціся ў пасьледній мамент. Дытклыдаюць яны ў доўгій яшчык, што будуць локці самі сабе грызьць. Во так во ікраз, як ты, i Лісяёнык дытклыдаўся у доўгій яшчык c куплію. Ну што, дыаткладывылі у доўгій яшчык, за ўсё зразу цяперя ні схваціціся. Усё ні сьпяшыў: заўтря схаджу, посьлізаўтря, а тут ціліграма, дык зыхадзіў,— во дыткладывыўся ў доўгій яшчык. Наз. Адклад (адкладанне, адкладыванне) у доўгій яшчык. Атклад любога дзела ў доўгій яшчык пользы ні прінясець. Атклыданьня ў доўгій яшчык — ета толька лішнія вылакіта. Каб ні твае вымудры ды ні аткладывыньня ў доўгій яшчык, то й мы б, як людзі, у хату г замырызкым улезьлі. Ад коркі да коркі. Усё, ад пачатку да канца (прачытацъ). Я ўжо даўно твае казкі ат коркі да коркі прычытаў, цяперя дай мне што-небудзь другоя. Адкрываць Амерыку, неадабр.; адз., мн. Паведамляць npa даўно вядомае. Ты думыіш, што аткрываіш Амеріку, як бісь цябе ніхто нічога ня чуў i ні знаіць. Вы ўсігда ўсім аткрываіця Амерікі. Я етыя вашы новысьці даўно забыў. Зак. Адкрыць Амерыку. Ты мне Амеріку ні аткрыў, я сам усё відзіў i пынімаў, толька сквілу ні хацелыея пыднімаць ды пары ды часу. Думыіш, ты аткрыў Амерікі, мы ўсю ету трілюду даўно чулі,— нехта тріпануў ізыком — i пашло: лах-лах-лах-лах. Ты ўзноў мне хочыш Амерікі аткрыць з лухтою ніпыцьсіваныю. Адкрываць (раскрываць) вочы. Дапамагаць правіль-. на зразумець. Ці табе хто должын вочы аткрываць на ўсё ўсякыя, ці ты сам ня відзіш, што ў цябе ў хаці дзелыіцца. Марка як быў, тэй рыскрываў Зьмітраку троху вочы, а як паехыў, етый ні на што ні глядзіць. Зак. Адкрыць (раскрыць) вочы. А я нічога ні зымічаў i ні пыдызріваў дайжа, пакуля яны ні аткрылі мне вочы на ўсю ету карціну. Як раскрылі яму вочы на ўсе іх прадзелкі, дык ён
Дадатковыя словы
глўмым, кўплію, нўў
3 👁