Адзін к аднаму. Аднолькавыя (звыч. добрыя na якасці) Ны прыдажу атыбрала кычанкі адзін к ыднаму, а што було хужэйшыя, сабе пасекла. Быракі сёліта адзін к ыднаму, хуць на выстыўку. Ніхай, што ў дзецтві замурзыныя бегылі,— цяперя вырысьлі хлопцы адзін к ыднаму, ніхто загуны ні дасьць. Адзін кы днаму злудзюганы. Адзін канец. Усё роўна (з безнадзейнасцю). Яму ўжо ці яешні гатоў, ці бульбы няскобліныя ныварі — адзін канец. Едзь, ня едзь — адзін канец. Адзін на адзін* Без сведак, без удзелу іншых. Завець мяне: выйдзі ў сенцы, я табе хачу нешта скызаць адзін ны адзін,— я ні пышла: лухту якую зьвярзець. Прі людзях я зь ім брацца ня буду, ну адзін ны адзін як-небудзь сустренуся. Адзін пад адзін. 1. Амаль роўныя na ўзросту. Зайшоў я, глянуў ціріс парог — тамыцька мальгвы i такея, i такея, i во такенічкія адзін пыд адзін, шчытаў, шчытаў i зьбіўся: ці восіміра, ці дзісяціра. 2. Моцныя, дужыя. Бувала, як выйдуць хлопцы адзін пыд адзін упіцярых, ніхто зь імі ні справіцца.. Адзін пачот, іран. Пра аднолькавасць падыходу, адносін, ацэнкі. У Міюпыра усім адзін пачот. Сколька ты чаго ні прівылакі к такой сьвякрові, адзін будзіць пачот. Адзін перад адным (другім). Стсіранна, хвацка. Адзін пірід адным гонюць пакосы, тэй: я быстрей, а етый: нет, я. Купіла двух пырасёнычкыў, так жа ладна ядуць: поўныя карыцца нальлю, стануць цок-цок-цок адзін піріда дным, аж хвытаюць,— зы мінуту чыста. Яны ўсігда адзін пірід другім усё дзелыюць, каб пыкызаць сябе. Выйдуць на лён — адна пірід адною: каторыя скарей узматычыць. Тоцька c Хвенькыю як возьмуцца адна пірід другою, paдзіміц у іх сядзіць. Як сталі адны пірід аднымі: мы первый, нет, мы первыя, во рёгыту було. Што зь іх толька там дзеілыся, адны пірід другімі хвыталі: чыя первыю дыгрябець, а копы абы-як валілі. Адзін радзімец (прыпадак), груб. Пра аднолькавасць, тоеснасць прадметаў, выніку. Мне адзін радзіміц, ці ты пойдзіш, ці астанісься. Табе, канешня, адзін радзіміц, каго там пыставюць, а нам ні адзін. Па-мойму, дык i Шулянок адзін радзіміц, што тэй пріежджый. Быў тэй—ніхай тэй, будзіць другей — адзін пріпадык
Дадатковыя словы
загўны, замўр, ыднамў
6 👁