І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Ад зары да зары. Увесь дзень. Здароўя нада ні абыякоя — камінныя, каб адз зарі ды зарі састоіць у касе, як Дзінісёнык стыяў. Адзержываць верх, звыч. гумар. Перамагаць. Можа, аднаго-двух i піряборііш, а ныт кажным адзержывыць верьх табе ні ўдасца. Зак. Адзяржаць (адзержаць) верх. Адзін раз ты там адзіржаў верьх, дык дужа многа ета значыць. Айдзе табе, слыбаку еткыму, адзержыць верьх нат Колію, ён здыравіла, а ў цябе ж сілы, што ў кымыра. Адзержыць верьх ныд намі нікому ні ўдасца. Адзін аднаго (другога) стояць (стоіць), іран., цяп.т np. Аднолькавыя. Як тэй, так i другей адзін аднаго стоюць. I Ляксей, i Пятрок адзін другога стоюць, так i глідзяць, каб айдзе што пытхваціць. Рысказывый ты мне, хвалі сваіх пудлужань, там кажный адзін аднаго стоіць. Hi гыварі ты ўжо, ні гыварі, там адзін другога стоіць. Адзін аднаго стоілі, што меншый, што большый. Халеры ладныя былі, адзін другога стоілі. Усе яны былі дужа ладныя, адзін другога адзінакыва стоіў. Порыўну пулучылі? — ну й ладна, у іх адзін другога стоіў. Адзін (адна) душою. Без блізкіх i ўтрыманцаў. Во так ні жаніўся, астаўся i астаўся, жывець адзін душою. Ці думыла ты, сястріца, ці гыдала, што адна душою будзіш век дыжываць. Адзін (адна) як перст. Зусім адзінока. Дочкі — што ім, замуж выскычылі i рызьляцеліся, адна ў Мурмынску, адна ны Дымбасі, астаўся я адзін як перст у хаці. Старога майго ўжо німа, сяджу во адна як перст, відна, прідзіцца к сыну пірібірацца — i мішаць ба ім там ні хацелыся. Адзін адным. Зусім адзінока. Каб ты пажыў адзін адным чатырі гады, як я, тады б знаў, што ета такоя. Астанісься адзін адным — ныгарюісься. Адзін бог (гасподзь, госпад) знаець, уст., цяп., пр. Шхто не ведае. Адзін бог знаіць, сколька мне чаго піряжыць прішлося. Ніхай ужо адзін гасподзь знаіць, што там у іх було i чаго ні було. Адзін госпыд знаіць, як нам пріхадзілыся цярьпець. Адзін бог знаў, як мы там пірідрыжэлі i пірікылаціліся. Адзін гасподзь знаў усю іх бяду i горя. Што ў іх тварілыся усе гады, адзін госпыд знаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

слыбакў
4 👁
 ◀  / 289  ▶