І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Аддаваць (класць, лажыць) здароўе. Рабіць, працаваць ca шкодай для здароўя. A нашто табе ны каго-то аддываць здароўя, будзіш бутувацца — i спасіба ні пачуіш. Ахоты*іка ж табе дзень прі дні зыдарым класьць здароўя. Ложыць здароўя i ложыць: ай, усё каб большы,— ді ў магілу будзіш браць с сабою быгаства? Зак. Аддаць (пакласць, палажыць) здароўе. Аддасі здароўя — на чорта ты каму тады будзіш. Сколька я на іх здароўя пыклаў! Пылажыў здароўя, цігаючы лес, дяперіцька толька ўодзідь ды кархыіць. Множн. Пааддаваць здароўе. Пыаддыіцё здароўя — будзідя ліжадь ды глядзець, каб хто кружку вады пыдаў. Ад даскі да даскі (ад доскі да доскі). Ад пачатку да канца, поўнасцю (прачытаць). А мой жа прінёс во такую таўшчэнныю i за нескылька вічароў прычытаў ад даскі ды даскі. Сколька кніжык ні ныбярець, усё прычытаіць ад доскі да доскі. Аддувацца сваімі бакамі. Расплочвацца за чужую eiну. Не, брат, я табе ні заступнік, знаў, што дзелыў, дык аддувайся сваімі быкамі. Зак. Аддуцца сваімі бакамі. Што ты, аддуўся сваімі быкамі зы Іванывы выдзілкі. Множн. Пааддувацца сваімі бакамі. Не, за іх ніхто атвічаць ня будзіць, пыаддуваліся сваімі быкамі, худь i выкылытырілі паўсвета. Аддувацца чужымі бакамі. Расплочвацца за кошт inшага. Што ня вытвырюдь, а аддуваюцда чужымі быкамі. Зак. Аддуцца чужымі бакамі. Любіш ты, каб аддуцца чужымі быкамі зы свае гряхі. Множн. Пааддувацца чужымі бакамі. Нытварілі там ладна, а во відзіш жа, пыаддуваліся чужымі быкамі. Працягл.-фінальн. Нааддувацца (дааддувадца) чужымі бакамі. Ныаддуваўся чужымі быкамі, зь любой пятлі выкручывыўся. Ты дыддуваісься чужымі быкамі, так уліпніш кылі-небудзь, што луччы некуды. v Ад жылеткі рукава, іран. Абсолютна нічога (не атрымацъ, не мець). Я ад сваіх пулучыла адж жылеткі рукыва, i ты ад свайго, верна, палучыш тоя самыя. Пріехыў рызадзетый, ну, думыю: паможыдь, дасьць,— дык даў, адж жылеткі рукыва. У Трэбычкі возьміш адж жылеткі рукыва, іна б i чужоя зыгрібла пыць сябе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выкрўчывыўся, застўпнік
5 👁
 ◀  / 289  ▶