ляньцёху, іна прыдаеьць яго ў любую мінуту. Табе ж гыварілі, якей ён друг, во ты й дыаддываў душу за чорта. Прідзіць уремя, сам рызьбярець, каму дыаддываў душу i ці варты яны былі дайжа добрыга слова. Аддаваць (класць, лажыць) жызню (жызінь, жысць). 1. Гінуць. Ці хацелыся яму еткім мыладым, у дваццыць гадоў, аддываць жызьню. На фронці аддывалі жызінь, дык зналі за што. Нашы сылдаты ні дырма аддывалі жысьць. Як пачуіш: то там б'юцца, то там стріляюць, кладуць людзі жызьню. Каму йта хацелыся класьць жызінь? Узноў гыварілі пы радзіву: пірястрелкі, узноў кладуць жысьць, i калі якое зыміренія будзіць. За тоя бысяччо ніхто ні станіць жызьню лажыць, ніхай іх хуць пызыбіваюць. Як жа було цяжола жызінь лажыць, яму ж толька дваццыць трі гады. Што ты завеш яго жысьць лажыць, а дзяцей карміць ты будзіш? 2. Горана заступацца. Чаго б ета Лявон зы Ткычынят так жызьню аддаець? Ты б толька паслухыла, што Хомычка гываріў, ён жа пряма жызінь аддываў зы Хвядотывых. Адзін зу другога жысьць аддаюць — так сьпеліся. Во ў каго дружба была — адзін зы днаго жызьню клалі. Пятрок зы Сярьгея жызінь кладзець. Так ужо апстаівылі яго усім кыгалым, пряма жысьць клалі. Раз пызвалі, другей раз ныпаілі, дык цяперь жызьню за іх ложыць. Я так ба жызінь зу гультаёў тых ні лажыў. Ен жа на сходзі зы Высілёнка жысьць лажыў, што луччы таго й на сьвеці німа. Зак. Аддаць (пакласць, палажыць) жызню (жызінь, жысць). Загіцуць, Аддаў жызьню так, ныпрасна, чыряз дурысць сваю, а мог ба жыць ды жыць, здароўя було нямерныя. Твайго гарелка зьвіла ў магілу, а мой на хроньці аддаў жызінь. Есьлі ўжо аддаць жысьць, то нада знаць за што, a ні так, як Хвядула — зы гарелку. Канешня, горя бабі: такея хлопцы жызьню пыклалі. Васіль пыклаў жызінь, як калхозы гырнізувалі; знайшлі з разьбітыю гылавою. Жысьць пыкласьць нядоўга i па дурысьці. Во й твае пылажылі жызьню, нё к кыму цяперя i гылавы пріхінуць. Пісалі мы, шукал! — ну што: прыпаў бізь вясьцей, відна, у первыя дні ны граніцы пылажыў жызінь. Прішоў інвалідым, ну хуць жысьць ні пылажыў. Множн. Пааддаваць жызні (жысць). Загінуць. Столька людзей пыддывала жызьні, c аднае нашыя дзяреўні сколька лягло! Усе зналі, што могуць пыддываць жысць, a йшлі,— а хто ж ба вуюваў
Дадатковыя словы
бюцца, бўдзіць, дўрысць, дўрысьці, пріхінўць
6 👁