І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
СЛОЎНІК (словы з ілюстрацыйных прыкладаў) Аббіцік м. Гладыш з абабітымі краямі. Чуць ліпіць аббіцік, бярі яго астарожна дзьвюмя рукамі зьнгзу. Абгадаць (абгыдаць) -а-ю, -а-іш; зак. Набыць пры сціплых матэрыяльных магчымасцях. Абглодычак (абглодычык) м. Абгрызеная драўляная лыжка. Адпраць (атпраць) -р-ў, -р-ёш; зак. 1. Закончыць neрыць; адмыць перучы. Яны ж мне пымыгалі, ну ŭ я на той нядзелі атпяру Ганьні. Настолька заношына, што ня толька ацьцерць, а й атпраць ні атпяреш. 2. перан. Пабіць. Адчысціць (аччысьціць) -шч-у, -ц-іш; зак. 1. Адчысціць. Дзёгыць ныўряд ці аччысьціш чым. 2. перан. Модна пабіць, налаяць. Варычка цябе яшчэ аччысьціць, толька пупадзесься ей на вочы. Акурыцца (акуріцца) -р-юся, -р-ісься; зак. Асталявацца на сталае жыхарства пасля доўгіх блуканняў. Атаміць -м-іць; зак. Змарыць. Нешта мяне так атаміла, ні магу дух пірявесьць. Барстваваць (барствывыць) -вы-ю, -вы-іш; незак. Жыць па-панску. Я ж піклуюся, i ў грязь, i ў холыд цягнуся, а ты барствыіш за мною. Батракаваць (бытрыкываць) -ку-ю, -ку-іш; незак. іран. Прыслугоўваць, працаваць на іншых. Баярыць (быяріць) -р-ю, -р-іш; незак. гумар. Працаваць; дзейнічаць. Паехыла, дык быяріў месіц адзін, а айдзе ж ён дзеніцца. Біндзюгай (біньдзюгай) м. асудж. Гультай; лодыр; вісус
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

акўріцца, піклўюся, цягнўся
3 👁
 ◀  / 289  ▶