Бяды прысл. У крык, у лямант. Пёкла бяды, наго ты ні пріходзіш. Дужа бяды стыршына ны рыбаловыў на тых: зыстаўлю работыць. Вараціцель (выраціціль) м. іран. Кіраўнік, галава. Вертаглаз (віртыглаз) м. i ж. Балаўнік, распуснік, сарвігалава. Такея віртыглазы, ня слухыюць яе ні капли Віліна ж. Крывуліна, скрыўленне. Вопаўзкам (вопыўзкым) прысл. Паўзком. Пы быразёнкі вопыўзкым, вопыўзкым. i ў кусты. Выказаць (выкызыць) -ж-у, -ж-ыш; зак. 1. Выказаць, сказаць. Ішчэ ня ўсё я табе выкызыў, калі-небудзь дыбаўлю. 2. Выдаць. Суседка цябе ŭ выкызыла, большы ніхто. Выкалатырыць (выкылытыріць) -р-ю, -р-іш; зак. неадабр. Аббегаць, выбегаць. Вырвас (вырвыс) м. неадабр. Балаўнік, распуснік. Па кім етый вырвыс зыдаўся? Гукаць (гукыць) -ы-іць; незак. Трывожна, неспакойна рохкаць. Гэрчык м. Той, хто можа падкусіць, зрабіць непрыемнасць. Ух, быў гэрчык, толька ŭ глядзеў, каго сь кім зъвесъцъ. Даступный прым. 1. Даступны. 2. Прабіўны, настырны. Разьвітыя была, даступныя, усяго мыгла дабіцца. Дахвальства (дыхвальства) н. неадабр. Выхваленне. Зыдач, як у цябе, ды дыхвальства цярьпець ні магу. Дзікавацца (дзікувацца) -ку-юся, -ку-ісься; незак. Дзівавацца, глядзець ca здзіўленнем. Дзелыіця, што людзі толька дзікуюцца. Дыгалы (дыгылы) мн. груб. Ногі. Выстывюць дыгылы, што глядзець брыдка. Журжа ж. неадабр. Мажная гультаяватая жанчына, якая попусту траціць энергію. Вун дзьве журжы, к рабоці ні прітуркыць. Жырыстый (жырістый) прым. Сыты; тлусты, доўга кормлены. Хырашо укармхлі, жырістый кыбан. Жыціна 1. ж. А дно сцябло жыта. Жыціна к жыціні— во ŭ сноп. 2. н. пагардл. Жыта (зерне i расліны
Дадатковыя словы
гўкыць, дастўпныя, дзікўюцца, слўхыюць
1 👁