i неік рішаць. Зак. Зваліцца на плечы (галаву). То адно зваліцца на плечы, то другоя, a ўсё атхлыну німа. Во яшчэ зваліліся ны гылаву госьці етыя, дыгыджай i дыгыджай. Званіць (разз'ваніваць) ува ўсе званы. Усюды i ўсім расказваць. Званілі ж ува ўсе званы пы дзяреўні: во выгыніць, во выгыніць Сямён Тыцяну. Ты думыіш, хто тут ходзіць, гаворіць — Мыланка i рыззванііць ува ўсе званы. Пачын. Зазваніць ува ўсе званы. Як зызванші ува ўсе званы, нібытта там случылыся ніізьвесна што. Множн. Раззваніць ува ўсе званы. Ну пыстыялі кылы мыгазіна, ну дык што, а тут рыззванілі ува ўсе званы: узноў сходзюцца. П рацягл.-фінальн. Названіць ува ўсе званы. Нызваніў ува ўсе званы, даволін, тряпло? Званіць ca ўсіх (c усіх) калаколен. Усюды i ўсім расказваць. Пры мяне тожа званілі ca ўсіх кылаколін, дык што, мяне ўбыло ці што? Есьлі людзям нечыга дзелыць, ніхай звонюдь c усіх кылаколін. Пачын. Зазваніць ca ўсіх (c усіх) калаколен. Нічога там ніякыга ні було, а во зызванілі ж ca ўсіх кылаколін. У іх тыкая дзяреўня, што ны капейку увідзюць, а на руб набрешуць, зазвонюць c усіх кылаколін. Множн. Раззваніць ca ўсіх (c усіх) калаколен. Летыся пры Машку рыззванілі ca ўсіх кылаколін. Аўдзею толька пупадзіся ны язык, c усіх кылаколін раззвоніць. Званіць у [разбітый] лапаць, гумар., іран. Выяўляць наказную заклапочанасць, цікавасць, патрэбу. Званілі ў лапыць, каб ты скарей іўляўся. Нягож, звалі, званілі ў разьбітый лапыць,— так дыжыдаюдь. Зак. Пазваніць у [разбітый} лапаць. Як у лапыць пазвонюць, тады пыбягіш, на злом гылавы пынясесься. Знаць жа у разьбітый лапыць пызванілі, кытануў. Пачын. Зазваніць у [разбитый] лапаць. Цябе там будуць ждадь зь ніцярьпеньнім, скора зазвонюць у лапыць. Зызванілі ў разьбітый лапыць, чаго ж ты сядзші, можа пысла прішлюць. Законч. Адзваніць у [разбітый] лапаць. Дырма ты раншы ня йшоў, ужо ж адзванілі ў лапыць. Ждаў, вот зря толька адзваніў у разьбітый лапыць, ато б ты яшчэ раз там ачынуўся. Працягл. Названіцца ў [разбітый] лапаць. Нызваніліся ў лапыць, аж мызалі нацёрлі — звалi вас, а вы й ня чулі. Ай, у разьбітый лапыць нызваніліся, усё длі вас, длі вас, каб скарей беглі
Дадатковыя словы
ачынўўся, гылавў, дўмыіш, кытанўў, раззваніваць, чўлі
1 👁