Старонка 25
◀ / 289 ▶
адбою ні було, ну як цану пачуюць, ацступаюцца жыва. Такея валінкі толька вынісь ны бызар, ат купцоў адбою ня будзіць. Адбываць прынуду (прынудзілаўку). Выконваць прымусовую або нялюбую работу. Спрашывыіш, айдзе Мікіта? — адбуваіць прінуду трецьцій год. У Воршы, кызалі, адбуваў прінуду, а тады некуды яшчэ пыгналі. Ныдаелі хужы горькія редзькі ямы етыя, адбуваю во трецьцію нядзелю прінудзілыўку. Што ты кыпаісься, як прінудзілыўку адбуваіш. Зак. Адбыць прынуду (прынудзілаўку). Ні так даўно вярнуўся, адбыў прінуду, пулучыў жа трі гады. І прінуду адбыў, а ўсё дно свайго ня кідыіць, як і раншы, места німа. Каб скарей мне адбыць ету сваю прінудзілыўку ды паехыць. Адбылі-тыкі прінудзілыўку, вольныга свету ня відзілі, заўтря сыбіраімся к поізду. Ад гаршка два вяршка. Зусім малы ростам па гадах ці з прыроды. Ны ліцо б ён нічога, а толька ростым ад гыршка два віршка, зь ім і на людзі нялоўка выйціць. Ад гыршка два віршка, а ўжо бярецца ўказывыць, ды й кымандывыць хочыць. Аддаваць богу душу. Канчацца, паміраць. Кылі я, кумычка, буду богу душу аддываць, ты ж хуць прідзі, хуць пыгляджу ны цябе пасьледній раз. Зак. Аддаць богу душу. Во і Сенька дыждаўся ўремя, аддаў богу душу. Множн. Пааддаваць богу душу. Сколька ўжо стырікоў пыддывала богу душу, відна, і наша ўремя пыдбіраіцца. Аддаваць канцы, вульг. Паміраць. Прішла, знаць, пыра і Хомку аддываць канцы, во зносу ні було чылавеку, толька за ету зіму пыдаўся. Зак. Аддаць канцы. Што, жджэш, пакуль родзіч аддасць канцы, хатка дужа прішлася пы ныраву? Аддаваць (класць, лажыць) душу. Горача заступацца. Тыкая ніразлушныя дружба — адзін зу другога аддаюць душу. Клаў, клаў ён душу зы Пісклячонкыў — і на табе, дружба ўрозь. Іх було вадою ні разьліць, адзін зу другога душу лажылі. Зак. Аддаць (пакласць, палажыць) душу. Ён такей чылавек—зу друзей душу аддасьць. Яны ўсе за свой род душу б пыклалі. Душу пылажыў ба, каб толька яго зь бяды вызбывіць. Працягл.-фінальн. Нааддаваць (дааддаваць) душу. Ныддаець ён душу за тую
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 289 ▶