трісьцен, ты ўжо хочыш атыбраць у старца пасьледнію торбу. Хомка і так ня жыціль быў, а цяперя, як адбяруць у старца торбу — ету хаччыну, ён астаніцца гол як сакол, хуць плач, хуць скач.
Адбіць (адсадзіць) духі (пячонкі, глузды). Пабіць вельмі моцна, з пашкоджаннем унутраных органаў. Самі зывізаліся біцца, дык большыму адбілі духі, пыкархыў, пыкархыў і пашоў на тэй сьвет. Палезь, палезь, рызбырынятый, пячонкі атаб'юць, тады нырызбырыняіш. Злавілі, пыдзіржалі ў руках, глузды адбілі, так і ня выкычыўся. Чаму ні наўчыўся, а духі ацсадзіць умеіць, на ета і ўчыць ні нада. Пайдзі ўлезь і ты яшчэ, ні ацсадзілі пячонкі, дык ацсодзюць тэя баньдзіты. Некылі дыбяруцца ды цябе, ацсодзюць глузды, тады ўніміся і ўспакоісься. Незак., адзінк. Адбіваць (адсаджываць) духі (пячонкі, глузды). Любіў ба ты адбіваць духі каму-небудзь, толька пыбірягі свае. Лавілі каго-зря і адбівалі пячонкі нізашто ніпрашто. Нашто яму адбіваць глузды, ён і так чуць ліпіць. Былі зьвярі, ацсаджывыць духі умелі. Ты будзіш пячонкі ацсаджывыць, а ны цябе, думыў, маліцца стануць? А што, ацсаджывыў глузды, пакуля ні ўхайдошылі. Множн. Паадбіваць (паадбіць, паадсадзіць, паадсаджываць) духі (пячонкі, глузды). Нейдзі зы Сажом пыдбівалі духі, зычапіліся зь нейкімі атлётымі. Кылі ні пыдбівалі пячонкі, дык пыдбіваюць, пыглядзіцё, што пыдбіваюць. Зы такея выдзілкі вам ужо даўно нада було пыдбіваць глузды. Айдзе-небудзь пытаб'юць духі, дывалочыціся у ноч у поўныч. Пячонкі пыадбілі, во й дыскыкаліся, усё ўхадору ні було. Пытаб'ець ён табе глузды, тады будзіш знаць, як з дураком зьвязывыцца. Пыацсодзюць духі — добря й чынюць, ня будзіця такея храбрыя. На што-небудзь другоя ніспасобны, а пыцсадзіць пячонкі могуць. Пыцсадзілі нейдзі духі, нырваліся ны сваіх. Ім ужо даўно зьбіраліся пыцсаджывыць духі, толька ўремя пыдбіралі. Гыварілі, што пыцсаджывылі пячонкі ў Дуброві, нейкія аттуль, с-пыт Хіславіч, жулікі. Ім даўно нада було пыцсаджывыць глузды, злудзюганым такім.
Адбою няма, цяп., пр., буд. Ніяк не адвязацца, не адмахнуцца. Во нугудуваў Арьхіп дачок: ац сватоў адбою німа. Нехта тріпануў, што прыдаю іструб, а людзям жа нада і верюць, дык німа адбою, усё ідуць і спрашыюць. Хата як лялька і ны харошым дужа месьці, ат купцоў
86 👁